wd wp Пошук:

Ансар аль-Іслам

Ансар аль-Іслам (араб. أنصار الإسلام‎‎) — узброеная ісламісцкая арганізацыя, якая дзейнічае пераважна ў Паўднёвым Курдыстане і «суніцкім трохвугольніку», чыім лідарам з’яўляецца Фараж Ахмад Нажмудзін[1]. Арганізацыя супрацоўнічае з Ісламскай дзяржавай і, па звестках еўрапейскіх спецслужбаў, мае ячэйкі ў многіх краінах Еўрапейскага Саюза[2].

У 2001 годзе «Ансар аль-Іслам» кантралявала каля 10 іракска-курдскіх вёсак з насельніцтвам 4000 чалавек у раёне горада Халабджа блізу іранскай мяжы; атрады баевікоў налічвалі 600—700 чалавек, пры 4 устаноўках «Град» і чатырох 106-мм гарматах.

У лютым 2001 года дыверсанты «Ансар аль-Іслам» арганізавалі буйны тэракт, забіўшы вядомага кіраўніка Дэмакратычнай партыі Курдыстана Франса Харыры. 23 верасня атрад ААІ увайшоў у вёску Хама, захапіў 25 байцоў курдскай групоўкі «Пешмерга» і пакараў смерцю іх. Супраць баевікоў неадкладна былі кінутыя 12 тысяч чалавек на чале з Джаляля Талабані.

У 2003 годзе амерыканская авіяцыя наносіла множныя авіяўдары па горных лагерах і пазіцыях «Ансар аль-Іслам», бо першапачаткова ЗША разглядалі яе асноўнай будучыняй крыніцай пагрозы ў постсадамаўскім Іраку.

Пачынаючы з 2004 года рух распаўсюдзіў актыўнасць на ўсе паўночныя і цэнтральныя раёны Ірака пад новым імем «Ансар ас-Суна». Да 2007 годзе янв стала другой па велічыні і ўплывовасці партызанскай ўзброенай арганізацыяй пасля Аль-Каіды ў Іраку. У 2008 годзе кіраўніцтва арганізацыі прыняло рашэнне вярнуць назву «Ансар аль-Іслам».

Пасля завяршэнне амерыканскай акупацыі ў 2011 г. яна, як і іншыя суніцкія групоўкі, працягнула ваяваць супраць урадавых сіл, прыватных ваенных кампаній і шыіцкіх сіл. Пачынаючы з 2014 года актыўна супрацоўнічае з баевікамі «Ісламскай дзяржавы», удзельнічаючы разам таксама на тэрыторыі Сірыі.

Зноскі

  1. 17 задержанных террористов по всей Европе – «планировали теракт в Северной Европе». // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 12 лістапада 2015.(Праверана 11 ліпеня 2022)
  2. Центральная криминальная полиция опровергает информацию о задержании в Финляндии террориста. // Сайт тэлерадыёкампаніі Yleisradio Oy. Novosti po-russki. — 12 лістапада 2015.(Праверана 11 ліпеня 2022)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Антыўрадавыя баявыя фракцыі сірыйскага канфлікту
Катэгорыя·Іракскія паўстанцы
Катэгорыя·З’явіліся ў 2001 годзе