wd wp Пошук:

Асобная дывізія аператыўнага прызначэння

Асобная ордэнаў Жукава, Леніна і Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырванасцяжная дывізія аператыўнага прызначэння імя Ф.Э. Дзяржынскага (АДАП, Дывізія імя Дзяржынскага) — тактычнае злучэнне Войск нацыянальнай гвардыі Расіі, у задачы якой уваходзіць ахова грамадскага парадку ў Маскве і Маскоўскай вобласці, барацьба з тэрарызмам і экстрэмізмам, у ваенны час - ахова важных дзяржаўных аб’ектаў.

Гісторыя

Гісторыя дывізіі пачалася 17 чэрвеня 1924 года, калі Атрад асобага прызначэння ДПУ быў перафармаваны ў Дывізію асобага прызначэння. Арганізацыяй злучэння і ўмацаваннем кадраў асабіста займаўся Фелікс Дзяржынскі. Пасля яго смерці па хадайніцтве асабовага складу дывізіі загадам АДПУ злучэнню было прысвоена яго імя.

17 лістапада 1926 года ў склад злучэння ўвайшлі тульскі, варонежскі, вяцкі, ніжагародскі і яраслаўскі дывізіёны войскаў АДПУ, у сувязі, з чым яно атрымала найменне Асобная дывізія асаблівага прызначэння (АДАП) імя Ф.Э. Дзяржынскага пры калегіі АДПУ.

У час Вялікай Айчыннай вайны дывізія ўдзельнічала ў бітве за Маскву, а таксама ў ліпені 1944 года суправаджала палонных немцаў у ходзе іх маршу па Маскве. Пасля Вялікай Айчыннай вайны АДАП браў удзел у ліквідацыі падполля нацыяналістычных банд на тэрыторыі заходніх раёнаў Украіны, Беларусі і Прыбалтыкі.

У перыяд застою дывізія забяспечвала грамадскі парадак на Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў у 1957 і 1985 гадах і на летняй Алімпіядзе ў Маскве ў 1980 годзе. Падчас перабудовы вайскоўцы дывізіі ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падаўленні беспарадкаў у Баку, Сумгаіце, Нагорным Карабаху, Тбілісі і Ошы. У першыя гады незалежнасці Расіі, дывізія ўдзельнічала ў першай і другой чачэнскай кампаніі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Жукава
Катэгорыя·Дывізіі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна