wd wp Пошук:

Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі

Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі (Расгвардыя) — орган выканаўчай улады ў Расійскай Федэрацыі. Федэральная служба была створана ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна ад 5 красавіка 2016 года № 157 [1]. Дырэктарам службы з моманту яе заснавання з’яўляецца генерал арміі Віктар Васільевіч Золатаў.

Структура

Пры стварэнні Расгвардыі ў склад Расгвардыі ўвайшлі [2]:

На дадзены момант Расгвардыя падзяляецца на [3]:

Ацэнкі і крытыка

23 жніўня 2018 года расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны на сваім канале на YouTube выклаў расследаванне аб тым, што кіраўніцтва Расгвардыі закупляе для сваіх супрацоўнікаў прадукты ў аднаго пастаўшчыка па завышаных цэнах[4]. У снежні 2018 года стала вядома, што закупкі Расгвардыі правяраюць ФСБ, ФАС, ваенная пракуратура, а таксама ўласная ўнутраная служба бяспекі Расгвардыі[5].

Зноскі

  1. История | Росгвардия
  2. Указ Президента Российской Федерации № 157 от 5 апреля 2016 года «Вопросы Федеральной службы войск национальной гвардии Российской Федерации» // kremlin.ru
  3. Структура | Росгвардия
  4. Аляксей Навальны Кто из них объедает Росгвардию?(руск.) . Youtube (23 жніўня 2018). Праверана 19 жніўня 2020.
  5. Росгвардия проводит внутреннюю проверку закупок
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Нацыянальная гвардыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Федэральныя службы Расіі
Катэгорыя·Федэральная служба войскаў нацыянальнай гвардыі