.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Асмір Бегавіч (басн.: Asmir Begović; нар. 20 чэрвеня 1987, Трэбіне, СФРЮ) — баснійскі футбаліст, брамнік англійскага клуба «Эвертан» і нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны.
Бегавіч падпісаў моладзевы кантракт з «Портсмутам» у 2003 годзе. За час знаходжання ў клубе некалькі гадоў правёў у арэндах у клубах, як «Ла-Луўер», «Маклсфілд Таўн», «Борнмут» і «Ёвіл Таўн». 23 лістапада 2009 года Асмір быў адкліканы назад у «Портсмут» з-за траўмы асноўнага брамніка клуба, Дэвіда Джэймса. Па вяртанні ў клуб згуляў 15 матчаў падчас сезона 2009/10.
На 1 лютага 2010 года Бегавіч падпісаў кантракт з клубам «Сток Сіці» на чатыры з паловай гады. Трансфер абыйшоўся «ганчарам» у 3,25 млн фунтаў[4]. Дэбютаваў у новым клубе ў гульне супраць «Чэлсі» 25 красавіка 2010 года, замяніўшы траўмаванага Томаса Сёрэнсена на 35-й хвіліне[5].
13 ліпеня 2015 года стаў іграком лонданскага «Чэлсі», падпісаўшы кантракт на 4 гады і атрымаўшы кашулю з нумарам 1, які раней належаў Петру Чэху[6]. У складзе «Чэлсі» быў другім брамнікам пасля Цібо Куртуа. 30 мая 2017 года было абвешчана аб пераходзе Бегавіча ў «Борнмут»[7].
У верасні 2019 года на правах арэнды далучыўся да азербайджанскага «Карабаха»[8]. У студзені 2020 года перабраўся ў «Мілан»[9], дзе быў другім брамнікам. Па заканчэнні сезона ў жніўні 2020 года вярнуўся ў «Борнмут», дзе ў сезоне 2020/21 быў асноўным брамнікам у Чэмпіёншыпе.
У ліпені 2021 года перайшоў у «Эвертан».
Асмір нейкі час правёў у складзе моладзевай зборнай Канады, бо разам з бацькамі з дзесяці гадоў жыў у гэтай краіне. Таму меў намер выступаць за нацыянальную зборную гэтай краіны. Аднак 21 жніўня 2009 года Асмір прыняў выклік у зборную Босніі і Герцагавіны на матчы супраць зборнай Арменіі і Турцыі. Дэбютаваў толькі ў наступным матчы супраць зборнай Эстоніі.
«Чэлсі»: