wd wp Пошук:

Асва

«Асва» — беларускамоўны гумарыстычна-сатырычны часопіс, які выдаваўся ў Вільні з 25 сакавіка да 25 жніўня 1934 года. Рэдагаваў і выдаваў яго студэнт Універсітэта Стэфана Баторыя П. Радзюк па заданні Цэнтральнага Камітэта нелегальнай ў Польшчы Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ)[4].

Часопіс працягваў традыцыі закрытых раней польскімі ўладамі часопісаў: «Маланка», «Беларуская газета» і «Літаратурная старонка». Выражаў погляды радыкальна настроенай часткі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, перш за за ўсё сацыяльных нізоў, якая ідэнтыфікавалася з праграмай інтэлігенцыі і моладзі звязанай з КПЗБ. Яго дэклараванай мэтай было «паглыбленне сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці працоўных мас». Закранала праблемы эканамічнага крызісу 1930-х гадоў, збяднення вёскі, каментавала пытанні ўнутранай і замежнай палітыкі. Выказвала пратэст развіццю нацыянальнага сацыялізму ў Германіі і «польскага шавінізму». Крытычна адносілася да аграрнай палітыкі польскага ўраду, перш за ўсё да хутарызацыі і «фетышызацыі» аграрнай культуры як панацэі ад ўсіх праблем вёскі. Уваходзіла ў палеміку з часткай польскай прэсы. Пераважнай формай ў часопісе была сатыра, але прысутнічалі таксама і грамадзянская публіцыстыка, вершы, вершаваныя і празаічныя дэкларацыі, групавыя пісьмы працоўных. З часопісам супрацоўнічала група маладых пісьменнікаў ідэалагічна звязаных з левым рухам рабочых і вясковай беднатой[4].

Агулам выйшла 6 нумароў. Пасля апошняга нумару часопіс быў забаронены польскімі ўладамі, а яго рэдактар і выдавец асуджаны да 6 гадоў зняволення[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 1 — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 203. — ISBN 978-5-85700-074-8
  2. 1 2 3 4 5 Pashkoŭ H. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы — Мн.: 1996. — С. 22. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы — С. 22.
  4. 1 2 3 Энцыклапедыя…. — С. 203—204.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Часопісы Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1934 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1934 годзе
Катэгорыя·1934 год у Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Часопісы Вільнюса на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула