wd wp Пошук:

Арыян-5

Схема прылады РН «Арыян 5 EКA»

«Арыян 5» (фр.: Ariane 5) — еўрапейская ракета-носьбіт сямейства Арыян, прызначана для вываду карыснай нагрузкі на нізкую апорную арбіту (НАА) або геапераходную арбіту (ГПА). Ажыцяўляецца Еўрапейскім касмічным агенцтвам (ЕКА), асноўны падрадчык — European Astrium Space Transportation (EADS). Ракета прасоўваецца на рынку кампаніяй Арыянспейс. Запускі адбываюцца з касмадрома Куру ва Французскай Гвіяне. РН «Арыян 5» з’яўляецца асноўнай ракетай-носьбітам ЕКА і застанецца такі прынамсі да 2015 года. Толькі за перыяд 19952007 гг., Арыянспейс размясціла заказы на 99 РН у EADS, было зроблена 43 запускі, з якіх 39 паспяховых.[1]

Распрацоўка «Арыян 5» заняла 10 гадоў, каштавала 7 млрд долараў ЗША і прызначалася для замены ракеты-носьбіта ЕКА «Арыян-4». Першапачаткова існавалі планы выкарыстоўваць яе для запускаў пілатуемага карабля «Гермес», аднак гэты праект быў адменены і цяпер «Арыян 5» ужываецца толькі ў непілатуемым варыянце. Выкарыстанне розных варыянтаў кантэйнераў карыснай нагрузкі дазваляе адначасовы запуск дзвюх-трох спадарожнікаў і размяшчэнне да васьмі мікраспадарожнікаў.[2] Ракета-носьбіт выкарыстоўваецца для забеспячэння Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) з дапамогай грузавых караблёў (гл. АГК «Жуль Верн»).

Параўнальныя ракеты-носьбіты: «Пратон-М», «Ангара А5», «Дэльта IV», «Атлас V», «Вялікі паход 5», GSLV Mk.III, «Фалькон 9», H-IIB.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Ход развіцця Арыян 5 (en)(нявызн.) (недаступная спасылка). ESA (2008). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2002. Праверана 12 жніўня 2012.
  2. Французскія назвы кантэйнераў карыснай нагрузкі: для двух спадарожнікаў — SYstème de Lancement Double Ariane, SYLDA; для трох спадарожнікаў — Structure Porteuse Externe Lancement TRiple Ariane, SPELTRA.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Касманаўтыка Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Ракеты-носьбіты