wd wp Пошук:

Аршанскі аўтобус

Аршанскі аўтобус — адзіны від грамадскага транспарту ў горадзе Орша Віцебскай вобласці Беларусі. Маршруты абслугоўвае Аўтобусны парк № 3 г. Оршы, філіял ААТ «Віцебскаблаўтатранс».

Маршруты

Абвесткі

У другой палове 2015 года прыпынкі ў аўтобусах сталі абвяшчаліся не па-беларуску, а па-руску. Назвы прыпынкаў на рускай мове былі запісаныя ў выкананні вядоўцы мясцовага тэлеканала «Скіф» Сяргея Бойкі[1]. У лістападзе таго ж года аршанскія актывісты, у тым ліку з Таварыства беларускай мовы, сабралі подпісы пад зваротамі да дырэктара аўтапарка № 3 Сяргея Мацкевіча з просьбай вярнуць у транспарт беларускую мову[2]. У адказе аўтапарк патлумачыў свае дзеянні тым, што яму «паступіла скарга грамадзянкі, якая была незадаволеная памылкамі» ў беларускамоўным варыянце абвестак, і прапанаваў аўтарам зваротаў самім зрабіць новую фанаграму[3]. Перапіска з аўтапаркам расцягнулася на гады. Гараджане прапаноўвалі сваю дапамогу ў справе перакладу[1]. У 2016 годзе кіраўніцтва аўтапарку запэўнівала, што ўжо мае адмысловы аўдыёфайл з назвамі прыпынкаў па-беларуску, але ён так і не быў выкарыстаны. Аршанцы звярнуліся ў галаўное прадпрыемства — ААТ «Віцебскаблаўтатранс», які 22 снежня 2018 года адказаў, што не бачыць падстаў вяртаць у транспарт беларускую мову[4].

Зноскі

  1. 1 2 У Віцебску вырашылі, што беларускай мовы ў аршанскіх аўтобусах ня будзе. 4 студзеня 2019
  2. Аршанскія актывісты прапануюць вярнуць у транспарт родную мову
  3. Аўтапарк прапанаваў аршанцам самім заняцца перакладам на беларускую. 28 лістапада 2015
  4. Абвесткі застануцца па-расейску. 03.01.2019

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Транспарт Оршы
Катэгорыя·Аўтобусныя сістэмы Беларусі