.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Чалядзінскі (нар. 29 снежня 1977, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2002—2007).
Пачаў кар’еру ў міні-футболе, а з 1999 года гуляў ужо за мінскае «Дынама». Потым гуляў у Расіі, пяць гадоў правёў ва Украіне ў запарожскім «Металургу», дзе некаторы час быў капітанам. У 2009 годзе гуляў у Казахстане, а на наступны год вярнуўся ў Беларусь, гуляў за «Нафтан» і «Шахцёр».
У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам і адным з лідараў аўтазаводцаў. У сезоне 2012 быў капітанам каманды, але на наступны сезон саступіў капітанства Дзмітрыю Шчагрыковічу. У чэрвені 2014 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона 2014.
У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі[4]. Сезон 2015 распачаў на лаўцы запасных, а са жніўня вярнуў месца ў аснове. У лютым 2016 года чарговы раз падоўжыў пагадненне з аўтазаводцамі[5].
У жніўні 2016 года перайшоў у мінскае «Дынама»[6]. У складзе «Дынама» стаў асноўным цэнтральным абаронцам, у шэрагу матчаў быў капітанам каманды. У снежні 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[7].
31 студзеня 2017 года падпісаў кантракт з «Крумкачамі»[8]. У складзе «Крумкачоў» адразу стаў капітанам. Прапусціўшы пачатак сезона, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[9].
У маі 2021 года ў якасці аматара згуляў за другалігавую «Узду» ў адным матчы Кубка Беларусі.
Гуляў за нацыянальную зборную Беларусі на працягу 2002—2007 гадоў.
У студзені 2018 года ўвайшоў у трэнерскі штаб дубля мінскага «Дынама»[10], а ў ліпені таго ж года ўзначаліў дубль[11]. Прывёў дынамаўцаў да перамогі ў чэмпіянаце дублёраў 2018 з рэкорднай колькасцю ачкоў, у 2020 годзе зноў перамог у чэмпіянаце дублёраў.
У чэрвені 2021 года, пасля адстаўкі Леаніда Кучука, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера асноўнага складу мінскага «Дынама»[12]. Прывёў каманду да бронзавых медалёў чэмпіянату Беларусі. У снежні 2021 года быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера дынамаўцаў[13]. У сезоне 2022 каманда доўгі час змагалася за чэмпіёнства, аднак няўдалы фініш адкінуў яе на чацвёртае месца. У лістападзе 2022 года пакінуў месца галоўнага трэнера, але застаўся на працы ў клубе[14].