.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Шуманскі (нар. 25 лістапада 2004, Віцебск) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага БАТЭ і моладзевай зборнай Беларусі.
Пачынаў займацца футболам у родным Віцебску, а ў 2018 годзе далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 года пачаў выступаць за дубль, дзе замацаваўся на наступны год, а таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 года ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), дзе адгуляў першы тайм. 22 кастрычніка 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з гродзенскім «Нёманам» (2:0). У сезоне 2022 рэгулярна з’яўляўся ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену.
У кастрычніку 2021 года і верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
16 лістапада 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Ірана (3:0) і быў заменены ў другім тайме.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2020 | дубль | БАТЭ | ![]() | 1 | 0 |
2021 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 2 | 0 |
2022 | Д1 | БАТЭ | ![]() | 22 | 4 |