wd wp Пошук:

Арсенід галію

Арсені́д га́лію — хімічнае злучэнне галію з мыш’яком, GaAs. Сінтэтычнае монакрышталічнае рэчыва. Паўправаднік.

Шчыльнасць 5,31 г/см² (5,317 г/см³[1]). Тэмпература плаўлення 1238 °C. Цвёрдасць 4,5.

Валодае вялікай цеплаправоднасцю, п’езаэлектрычнымі, магнітастатычнымі і электрааптычнымі ўласцівасцямі.

Выкарыстоўваецца ў вытворчасці паўправадніковых лазераў, тунэльных дыёдаў, дыёдаў Гана і іншых паўправадніковых прыбораў.

Зноскі

  1. Физико-технический институт имени А. Ф. Иоффе РАН

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Злучэнні галію
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра хімічныя рэчывы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Паўправаднікі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum