wd wp Пошук:

Арнольд Уладзіміравіч Пячэрскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пячэрскі. Арнольд Уладзіміравіч Пячэрскі (рус. Арнольд Владимирович Печерский) (1963 — 1999) — беларускі прадпрымальнік, а таксама грамадскі і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Стваральнік прафсаюза прадпрымальнікаў. Член прафсаюза «Садружнасць». Член партыі БНФ і актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі. З 1997 г. член стачкама прадпрымальнікаў Беларусі і кіраўнік стачкама прадпрымальнікаў па г. Мінску і Мінскай вобласці[1]. Арганізатар забастовак прадпрымальнікаў на рынках «Дынама» і «Ждановічы». Паводле ўспамінаў А. Макаева (нам. старшыні Руху салідарнасці “Разам”): “фінансаваў некалькі юрыстаў, якія па “гарачай лініі” аказвалі бясплатную дапамогу беларускім прадпрымальнікам па розных пытаннях; дапамагаў Вячаславу Сіўчыку выдаваць прадпрымальніцкі бюлетэнь “Кірмаш””[2]. Давераная асоба М. Чыгіра падчас удзелу апошняга ў прэзідэнцкіх выбарах 1999 г.

Гібель

24 красавіка 1999 г. вяртяючыся з Масквы па справах свайго бізнеса, А. Пячэрскі патрапіў у аварыю на трасе Масква-Мінск у раёне горада Крупкі, у якой загінуў. Гэты дзень адзначаецца беларускай апазіцыяй, як дзень памяці Арнольда Пячэрскага Архівавана 28 красавіка 2013.(недаступная спасылка)(недаступная спасылка). 27 красавіка пахаваны на Кальварыйскіх могілках у Мінску.

Існуюць 2 асноўныя версіі яго гібелі. Афіцыйная: вадзіцель Пячэрскага заснуў за рулём і машына сутыкнулася з дарожна-будаўнічай тэхнікай[3]. Альтэрнатыўная: “ягоная смерць супала ў часе са смерцю Карпенкі, знікненнем Ганчара, Захаранкі» (некаторых іншых лідараў беларускай апазіцыі) і мае дачыненне да гэтых смярцей і знікненняў[4][5]” і да яго смерці могуць мець дачыненне ўлады Беларусі. Паведамленне пра смерць А. Пячэрскага ўвайшло ў штогадовы агляд парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі за 1999 г[6].

Зноскі

  1. 8 лет со дня гибели известного лидера предпринимателей // Сайт В. Леванеўскага
  2. Таццяна Уласенка 24 красавіка — дзень памяці Арнольда Пячэрскага // Новы час 24.04.2013
  3. В автокатастрофе погиб активист белорусской оппозиции// Gazeta.ru
  4. Памяці Арнольда Пячэрскага// Наша ніва 26.04.2010
  5. Очередная загадочная смерть потрясла Республику Беларусь//Бюллетень «ПРЕДПРИНИМАТЕЛЬ» № 14 (апр. 1999 г)
  6. REVIEW-CHRONICLE OF THE HUMAN RIGHTS VIOLATIONS IN BELARUS IN 1999, рр.53-54

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1999 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»