wd wp Пошук:

Арлон

Арлон (фр.: Arlon, ням.: Arel, нідэрл.: Aarlen) — галоўны горад правінцыі Люксембург на паўднёвым усходзе Бельгіі. Насельніцтва 26,4 тыс. чалавек, пераважна франкамоўнае.

Колькасць і якасць антычных знаходак у Арлоне і ваколіцах дазваляе лічыць яго найстаражытнейшым горадам на тэрыторыі Бельгіі (хоць па дакументах Тонгерэн больш старажытны). Рымскімі тэрмамі арлонцы карысталіся яшчэ нават у сярэднявеччы, калі горадам кіравалі графы і маркграфы Лімбургскага дома. Тытул маркграф меў і Рычард Ільвінае Сэрца, які выступіў з Арлонскага замка ў крыжовы паход.

У XVI—XVIII стст. Арлон знаходзіўся ў цэнтры войнаў французаў з іспанцамі, якія зраўнялі з зямлёй яго багатую некалі архітэктурную спадчыну. Асабліва моцны ўрон нанеслі гораду войскі Франсуа дэ Гіза ў 1558 годзе. Бязлітасная барацьба ішла за Арлон, умацаваны Вабанам, і падчас Рэвалюцыйных войнаў.

Найбуйнейшым прадпрыемствам сучаснага горада з’яўляецца шакаладная фабрыка Ferrero Rocher.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Бельгіі
Катэгорыя·Камуны правінцыі Люксембург