wd wp Пошук:

Арктычнае паветра

Перламутравыя воблакі ў арктычным паветры

Арктычнае паветра — тып паветра, якое сфарміравалася(гал.) бел. ў Арктычным рэгіёне.

Апісанне

Характарызуецца нізкімі тэмпературамі (да -55 … -60°С), малой колькасцю вільгаці і значнай празрыстасцю. Пранікае далёка на поўдзень (да Сярэдняй Азіі, Міжземнамор’я і паўднёвых раёнаў ЗША) і прыносіць рэзкія пахаладанні ў любую пару года.

Адрозніваюць марское арктычнае паветра, што ў Еўропу прыходзіць праз незамярзаючыя Нарвежскае мора і частку Баранцава мора, і кантынентальнае , якое праходзіць над Карскім морам і ўсходняй часткай Баранцава мора.

Арктычнае паветра ў атмасферы над Беларуссю ў сярэднім 40-70 сутак за год, з ім звязаны веснавыя і асеннія замаразкі.

Рух і ўплыў паветра

Мяжой арктычнага паветра з палярным паветрам(гал.) бел. з’яўляецца арктычны фронт. Калі паветра доўга падарожнічае па моры, узнікае марское арктычнае паветра. Паветра на шляху праграваецца і набірае вільгаць. Паветра, якое ў значнай ступені паступае з сушы, называецца кантынентальным арктычным. Пры паступленні арктычнага паветра верагоднасць кароткачасовых ападкаў невялікая, а надвор’е часта дрэннае, сухое і яснае. І арктычнае, і кантынентальнае палярнае паветра ўзімку прыносяць моцныя снежныя буры(гал.) бел., якія ў Беларусі называюць завеямі ці завірухамі. У гэтым тыпе паветра можна назіраць перламутравыя воблакі.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Паветра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара