wd wp Пошук:

Паветраныя масы

Паве́траныя ма́сы — вялікія аб’ёмы паветра ў трапасферы (ад паверхні зямлі да 10—12 кіламетраў вышыні), суразмерныя па плошчы з вялікімі часткамі мацерыкоў і акіянаў.

Утвараюцца пры працяглым знаходжанні над аднастайнай тэрыторыяй сушы або акваторыяй. Валодаюць пэўнымі аднароднымі ўласцівасцямі і перамяшчаюцца як цэлае ў адной з плыней агульнай цыркуляцыі атмасферы, адасоблены ад суседніх пагранічнымі зонамі — атмасфернымі франтамі. Займаюць вялікую плошчу (мільёны квадратных кіламетраў). У час руху паступова страчваюць уласцівасці і трансфармуюцца. Аказваюць вялікі ўплыў на працэсы фарміравання розных тыпаў клімату.

Розныя паветраныя масы, якія пануюць над Паўночным паўшар’ем

Класіфікацыя

Паводле паходжання адрозніваюць:

На тэрыторыі Беларусі пераважае вільготнае марское палярнае паветра (гл. Паветра ўмераных шырот), якое фарміруецца над Атлантычным акіянам.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Паветра
Катэгорыя·Клімат