wd wp Пошук:

Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Русецкі. Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі (1 лістапада 1942, вёска Гіравічы, Радашковіцкі раён, Маладзечанская вобласць, цяпер Валожынскі раён Мінская вобласць — 10 студзеня 2021, Віцебск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, вучоны. Доктар гістарычных навук, прафесар, кандыдат філасофскіх навук, акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі. Рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997—2009). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (2000—2004).

Біяграфія

У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філасофія». Быў першым сакратаром Віцебскага абкама ЛКСМ Беларусі, другім сакратаром Віцебскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), загадчыкам ідэалагічнага аддзела цэнтральнага камітэта КПБ. З лістапада 1990 года працаваў сакратаром ЦК КПБ[1].

Пасля набыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці кіраваў Віцебскім філіялам Міжнароднага інстытута менеджменту. Працаваў намеснікам дырэктара Віцебскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Пазней — намеснікам, першым намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама.

У 2000—2004 гадах быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (2000—2004), уваходзіў у склад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па сацыяльных пытаннях.

Навуковыя публікацыі

Узнагароды

Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў

Паводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя і паводле беларускага Камітэта «Салідарнасць», А. В. Русецкі, рэктар універсітэта, выключыў двух студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2][3].

Зноскі

  1. Умер экс-ректор Витебского госуниверситета Аркадий Русецкий Архівавана 11 студзеня 2021.
  2. Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system… — С. 44.
  3. РУСЕЦКІ А. УЛ. Архівавана 5 сакавіка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў