wd wp Пошук:

Аралкум

Былое дно Аральскага мора, а цяпер пустыня Аралкум, 2004 год

Аралку́м (Ара́л + цюркс. кум) — новая пустыня, якая ўтвараецца на месцы імкліва змяншанага ў памерах Аральскага мора[1]. Пясчана-саланчаковая пустыня ляжыць на тэрыторыі Узбекістана і Казахстана, на паўночна-заходнім краі пустыняў Каракум і Кызылкум.

Водны баланс Аральскага мора быў парушаны з прычыны буйных ірыгацыйных праектаў, распачатых у часы СССР. Пасля будаўніцтва Кокаральскай плаціны ў 2005 годзе Паўночны Арал паступова аднаўляецца, але Паўднёвы Арал высыхае, павялічваючы плошчу Аралкуму.

Анімаваны малюнак узрастання тэрыторыі Аралкум

У выніку апустыньвання біяразнастайнасць рэгіёна зменшылася на 200 відаў раслін і жывёл.[2] Бягучая флора высахлага дна возера пачала развівацца з 1960 года. Яна складаецца з 34 сямействаў раслін з 134 родамі і 300 відамі. Асноўныя прадстаўнікі: Salicornia europaea, Suaeda crassifolia, Tripolium vulgare на сугліністых глебах, а таксама Suaeda acuminata і Atriplex fominii на пясчаных глебах.[3]

Аралкум займае плошчу больш за 38 тысяч км² і з’яўляецца магутнаю крыніцай ветравага вынасу.[4] Пясчаныя буры выносяць каля 100 млн. тон таксічных соляў і пылу ў год. Дробнадысперсны пыл, які выносіцца з былога дна мора, змяшчае рэшткі мінеральных угнаенняў і пестыцыдаў, якія вымываліся з палёў, што арашаліся. Над пустыняй праходзіць магутны паветраны паток з захаду на ўсход, які забяспечвае хуткае распаўсюджанне аэразолю за межы Цэнтральнай Азіі. Таксічныя рэчавіны з Аралкума былі знойдзены ў крыві пінгвінаў у Антарктыцы, звычайны аральскі пыл — на ледавіках Грэнландыі, у нарвежскіх лясах і палях Беларусі.[1]

Зноскі

  1. 1 2 State of Environment of the Aral Sea Basin Архівавана 4 верасня 2009.
  2. Radiation Safety Problems In The Caspian Region
  3. Walter Wucherer, Primary succession on the dry sea floor of the Aral Sea Архівавана 25 лютага 2009., University of Bielefeld, Department of Ecology
  4. Аралкум наступает. Новая азиатская пустыня Архівавана 29 ліпеня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пустыні Узбекістана
Катэгорыя·Пустыні Казахстана
Катэгорыя·Аральскае мора
Катэгорыя·Кызылардзінская вобласць
Катэгорыя·Каракалпакстан