wd wp Пошук:

Аніта Гарыбальдзі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Гарыбальдзі.

Аніта Гарыбальдзі (парт.: Anita Garibaldi, поўнае імя — Ганна Марыя і Жэсус Рыбейру, парт.: Ana Maria de Jesus Ribeiro, 30 жніўня 1821, Марын’юс, Бразілія4 жніўня 1849, паблізу Равенны) — удзельніца нацыянальна-вызваленчай барацьбы італьянскага народа, жонка і баявы паплечнік Дж. Гарыбальдзі. Пазнаёмілася з Дж. Гарыбальдзі ў 1839 годзе падчас вызваленчай вайны паўднёваамерыканскай рэспублікі Рыу-Гранды, а таксама разам з Дж. Гарыбальдзі ўдзельнічала ў партызанскіх бітвах у Паўднёвай Амерыцы. У снежні 1847 разам са сваімі дзецьмі з’ехала на радзіму мужа - у Італію. Падчас Рэвалюцыі 1848-49 змагалася ў якасці афіцэра ў атрадзе Дж. Гарыбальдзі пры абароне Рымскай рэспублікі 1849. Памерла падчас паходу гарыбальдзійцаў, якія спрабавалі пасля падзення Рыма прабіцца да Венецыянскай рэспублікі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119496909 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Anita Garibaldi // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1849 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Равене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Бразіліі
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Італіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рыме
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санта-Катарыне