wd wp Пошук:

Анійскае царства

Анійскае царства (ці Багратыдская Арменія, Армянскае царства Багратыдаў[1][2]) — армянская феадальнае дзяржава, што існавала з 885 па 1045 год. Багратыдам атрымалася вярнуць ва ўжытак палітычны тэрмін „Вялікая Арменія[3], які стаў афіцыйнай назвай дзяржавы[4].

Армянскае царства Багратыдаў было заснавана Ашотам I[5] пасля амаль васьмідзесяцігадовай унутранай аўтаноміі краіны пад кіраваннем роду Багратуні, набытай пасля арабскага заваявання Арменіі.

Аднаўленне армянскай дзяржавы ў цэлым адзначыла пачатак новага залатога стагоддзя ў армянскай гісторыі[6]. Анійскае царства дасягнула свайго найвышэйшага росквіту на мяжы X—XI стагоддзяў у перыяд кіравання Гагіка I. З захопам сталіцы краіны, гарады Ані, Візантыяй у 1045 годзе царства спыніла сваё існаванне.

Перадгісторыя

Падрабязней гл. таксама: Арабскае заваяванне Арменіі, Армянскі эмірат Армянскі народ страціў сваю незалежную дзяржаўнасць у 387 годзе, калі Вялікая Арменія падпала пад падзел паміж Рымскай імперыяй і Сасанідскай Персіяй. Меншая, заходняя частка краіны адышла да Рыму, асноўная ж частка адышла да Персіі. У персідскай частцы краіны армянскія цары з дынастыі Аршакідаў працягнулі кіраваць да 428 года. Перажыўшы цяжкі перыяд рэлігійнага прыгнёту зараастрыйскага Ірана, да сярэдзіны VII стагоддзя Арменія трапіла пад уладу арабаў. У плынь VIII—IX стагоддзяў армяне шматкроць паўставалі супраць арабскага ярма, пакуль да пачатку IX стагоддзя не склаліся рэальныя гістарычныя перадумовы для аднаўлення армянскага царства.

З сярэдзіны VII стагоддзя большая частка тэрыторыі Арменіі знаходзілася пад уладай арабаў[7]. З пачатку IX стагоддзя ў Абасідскім халіфаце пачаліся працэсы, якія пазней прывялі да яго распаду. Паслабленне халіфата прымусіла перайсці да больш гнуткай палітыкі ў дачыненні Арменіі[7]. Так, яшчэ ў 806 годзе армянскі князь Ашот Мсакер(англ.) бел. (Мясаед) быў прызначаны халіфам кіраўніком Арменіі[8]. У сваю чаргу, яго сын Баграт Багратуні атрымаў ад халіфа тытул батрык ал батарыка[9], стаў „князем князёў“ усяго эмірата Арменіі. Апошняй спробай халіфата здушыць усё ўзрасталае непадпарадкаванне армян стала карная экспедыцыя арабскага вайскавода Буга ў 851—852 гадах, якая, аднак, не прывяла да ўмацавання ўлады арабаў у Арменіі. Ібн аль-Асір піша пра гэтыя падзеі:

У гэтым, 237 [851/2], годзе паўсталі жыхары Арменіі супраць свайго кіраўніка Юсуфа ібн-Мухамеда і забілі яго. Нагодай да гэтага паслужыла тое, што калі Юсуф ступіў у Арменію, да яго насустрач выступіў нейкі батрык па імі Бакрат, сын Ашота, які насіў тытул “батрык батрыкаў”, і прасіў пра амана, але Юсуф схапіў яго разам з яго сынам — Ні'мой і адправіў іх да палаца халіфа. Тады батрыкі Арменіі сабраліся разам з пляменнікамі Бакрата, сына Ашота, і пакляліся забіць Юсуфа. З ім заадно быў і Муса ібн-Зурара, зяць Бакрата, жанаты з яго дачкой. Вестка пра гэта дайшла да Юсуфа. Яго сябры адраілі яму заставацца на тым месцы, але ён не пачуў іх радзе. Як толькі наступіла зіма і выпаў снег, яны, жыхары Арменіі, вычакаўшы пакуль снег не зацвярдзеў, з'явіліся да яго ў горад Тарун і абсадзілі яго. Юсуф выступіў з горада і пазмагаўся з імі, але быў імі забіты з усімі, хто ваяваў на яго баку[10].

Сітуацыя прывяла халіфат да разумення таго, што трэба лічыцца з армянскай шляхтай і асабліва з Багратыдамі[11]. Ужо ў другой палове IX стагоддзя падчас барацьбы супраць арабскага валадарства азначыліся тэндэнцыі да аб’яднання Арменіі ў адзіную дзяржаву[12]. Так, у 862 годзе княскі род Багратыдаў аб’яднаў большую частку армянскіх земляў і зрынуў уладу халіфата, а апошні, у асобе халіфа Аль-Мустаіна, прызнаў Ашота Багратуні князем князёў (батрык ал батарыка[5]) ўсёй Арменіі[13][14], уключаючы арабскія эміраты[5][15][Комм 1]. Арабскі намеснік у Арменіі, этнічны армянін Алі ібн Ях’я аль-Армані, асабіста запытаў у халіфа гэты высокі тытул для Ашота[16]. У веданне Ашота ўвайшоў у тым ліку і збор падаткаў[17]. Важна адзначыць, што калі ў канцы VIII стагоддзя Арменія плаціла даніну ў памеры 13 млн дырхемаў, тое да сярэдзіны IX стагоддзя ўжо 4 млн.[17], дзякуючы чаму вялікая частка сабраных сродкаў заставалася ў краіне, спрыяючы яе эканамічнаму развіццю. Візантыя, у сваю чаргу, спрабуючы прыцягнуць Арменію на свой бок, праз патрыярха Фоція падняла дагматычнае пытанне, прапануючы армянам прыняць халкіданізм. Скліканы каля 862 года Шыракаванскі сабор, узначалены каталікосам Закарыем I Дзагецы, адхіліў прапанову[5], аднак Ашот намякнуў на палітычны саюз[18]. Паводле выразу сярэднявечнага гісторыка, „Ашоту не хапала толькі кароны, пра што моцна думалі армянскія князі[19]. Ужо ў 875 годзе армянская шляхта высунула Ашота ў якасці прэтэндэнта на армянскі трон[1][Комм 2].

Гістарычны нарыс

Канец IX—першая палова X стагоддзя

У 885 годзе Арабскі халіфат у асобе халіфа Аль-Мутаміда і Візантыйская імперыя у асобе імператара Васілія I прызналі незалежнасць Арменіі[20][21] і паслалі Ашоту Багратуні па кароне[7][13][14][22][23]. Гэты акт стаў юрыдычным пацверджаннем існавалай яшчэ з 860-х гадоў фактычнай незалежнасці Арменіі[7]. Ашот I быў урачыста каранаваны ў сталіцы Багаран каталікосам Геворгам II Гарнецы[24]. Прыкладна праз 450 гадоў пасля падзення Вялікай Арменіі армянская дзяржава была адноўлена[20]: „трэцяе аднаўленне царства армянскага праз Ашота Багратуні“, — так заве падзею гісторык эпохі Багратыдаў Сцяпанас Таранецы[25]. Мхітар Айрыванецы таксама піша: „885. А. 334. У Арменіі запанаваў Ашот Багратуні праз 434 гады па спыненні дынастыі Аршакідаў[26], Таўма Мецапецы ў сваю чаргу згадвае: „Пасля роду Аршакуні яны сталі царамі [жыхароў] Ані і астатніх армян[27].

Шахіншах (Цар цароў) Ашот II Жалезны.

Ядром дзяржавы стаў гавар Шырак[28], размешчаны ў басейне ракі Ахуран. Ашоту I атрымалася з’яднаць пад сваёй уладай не толькі Арменію, але і ўсходнюю Грузію з Албаніяй[23][29]. Ён дамогся кансалідацыі краіны[24], пры ім межы Арменіі распасціраліся на поўдні да абласцей вакол возера Ван, на ўсходзе аж да ракі Кура, а на поўначы Ашот I уз’яднаў Гугарк да горада Тыфліс[30]. Такім чынам, усталяваная новая манархія ў цэнтральнай Арменіі ўлучала ўсю ніжнюю Арменію і большую частку закаўказскай Арменіі[31]. Жаданне ўз’яднаць усе спрадвечна армянскія вобласці ў адзіную дзяржаву спрычынілася рэстаўрацыі Багратыдамі назвы старажытнаармянскай дзяржавы — «Вялікая Арменія»[32]. Напярэдадні аднаўлення незалежнасці нароўні з радавымі маёнткамі Багратыдаў самымі буйнымі княскімі ўладаннямі Арменіі з’яўляліся таксама Васпуракан і Сюнік, дзе кіравалі адпаведна мясцовыя дынастыі Арцруні і Сюні[20].

Як Візантыя, так і халіфат імкнуліся наладзіць з Арменіяй сяброўскія адносіны і бачыць у ёй свайго саюзніка[7]. Апроч прызнання незалежнасці Арменіі халіфат прызнаў таксама палітычнае вяршэнства Ашота I над усімі кіраўнікамі Закаўказзя, як хрысціянскімі, так і мусульманскімі[24]. З канца IX — пачатку X стагоддзя Візантыйская імперыя таксама прызнала палітычную гегемонію Арменіі ў Закаўказзі — прынамсі ў дачыненні хрысціянскіх дзяржаў[Комм 3]. Армянскія цары Ашот I, Смбат I і Ашот II валодалі тытулам „архонт архонтаў[33], якія надзялялі іх вышэйшай уладай у адносінах да астатніх кіраўнікоў Закаўказзя візантыйскай арыентацыі[34]. Імператар Візантыі Канстанцін Барвянародны, гаворачы пра першага багратыдскага цара Арменіі Ашота I, паведаміў, што той „валодаў усімі краінамі ўсходу[33]. Халіфат, у сваю чаргу, прысудзіў армянскім царам тытул шахіншаха — „цара цароў“[13], што таксама давала царам Арменіі юрыдычнае вяршэнства над іншымі валадарамі Арменіі і Закаўказзя[35].

Істахры, X ст.[36] :
«Дабіль сталіца Арменіі і ў ім Санбат, сын Ашуга. Горад увесь час знаходзіўся ў руках шляхетных хрысціянаў, а хрысціяне складаюць большую частку насельнікаў Арменіі, яна ж „царства Арман“. Арменія мяжуе з Румам і межы яе да Бёрды’а, да Джазіры і да Адэрбейджана»

У 890 годзе Ашота I змяніў яго сын Смбат I, царская ўлада якога таксама была прызнана халіфатам[37]. Смбат I, як і яго папярэднік, праводзіў палітыку моцнай цэнтралізаванай улады[38], пры ім межы армянскай манархіі яшчэ больш пашырэлі[37][38][39]. У сярэдзіне 890-х гадоў ён нанёс паразу Мухамеду ібн Абу Саджу з дынастыі Саджыдаў, вярнуўшы Двін і Нахічэвань[37]. Праз некалькі гадоў, аднак, Двін ізноў быў захоплены Саджыдамі, дзе яны стварылі невялікі эмірат, што стаў пасля важным ваенным фарпостам у барацьбе з армянскім царом. На працягу больш двух дзесяцігоддзяў менавіта Саджыды сталі самым галоўным ворагам Арменіі. У той жа час першыя армянскія цары Багратыды валодалі абсалютнай уладай на ўсёй тэрыторыі Арменіі. Так, прыкладам, вядомае, што ў 904 годзе Смбат I адлучыў вобласць Нахічэвані ад Васпуракана і перадаў у склад Сюнікскай вобласці[40]. Пры ім сталіца Арменіі была перанесена з Багарана ў Шыракаван. Нягледзячы на прызнанне Армянскага царства, арабы працягвалі патрабаваць з Арменіі даніну, лічачы Арменію сваім васалам[41]. Занепакоіўшыся ўзмацненнем армянскай дзяржавы, халіф, абапіраючыся на свайго намесніка саджыдскага эміра Юсуфа, пачаў планамерную барацьбу за падначаленне Арменіі[1]. Скарыстаўшыся супярэчнасцямі паміж родамі Багратуні і Арцруні, у 908 годзе васпураканскі князь Гагік Арцруні(англ.) бел. ад імя халіфа быў абвешчаны „царом Арменіі“ ў процівагу Смбату I[1]. Праз год армія Юсуфа разам з армянскімі войскамі Васпуракана распачала вайсковыя дзеянні супраць Смбата I. Патрываўшы паразу ў бітве пры Дзкнавачары, у вобласці Ніг, апошні трапіў у палон у рукі Юсуфа. Адмовіўшыся даць загад здацца абаронцам крэпасці Ернджак, у 914 годзе[24] Смбат быў пакараны смерцю[1], пасля чаго яго цела было ўкрыжавана на крыжы ў Двіне. Мусібыць, пасля смерці Смбата I эмірат Кайсікаў робіцца даннікам Візантыі.

Смбат II (справа) і яго малодшы брат Гурген I на ктытарскай скульптуры Ахпата, 976—991 гады[12].

Арменія была вызвалена, і яе самастойнасць была адноўлена[1][42] пры наступніку Смбата I Ашоце II Жалезным. У 918—920 гадах паміж патрыярхам Канстанцінопальскім Мікалаем I і армянскім каталікосам Іаанам Драсханакертцы ішлі перамовы дзеля стварэння закаўказскага саюза супраць мусульманаў[24]. Кульмінацыяй дыпламатычных высілкаў стала падарожжа Ашота II у Канстанцінопаль у 921 годзе, вынікам якой стала атрыманне ад імперыі вайсковай дапамогі[24]. Арабы, якія імкнуліся знішчыць Армянскае царства, незадоўга да гэтага ў процівагу Ашоту II, гэтым разам, абвясцілі „царом Арменіі“ яго пляменніка Ашота Шапухяна. Вярнуўшыся на радзіму, Ашот II працягнуў барацьбу і вызваліў большую частку краіны[21][24], па чарзе вярнуўшы Багрэванд, Шырак, Гугарк, Агстэўскую даліну і ўсю паўночную Арменію[5]. Вырашальнай стала Севанская бітва ў 921 годзе. Здабыўшы перамогу над арабамі, Ашот II у 922 годзе атрымаў ад халіфа Аль-Муктадыра тытул шахіншаха[13] — цара цароў[39][42] — і быў прызнаны царом Арменіі[21]. Яго палітычная гегемонія была прызнана на ўсім Каўказе[24][39]. Ашот таксама меў поспех у падаўленні адцэнтровых памкненняў дробных феадалаў на ўскраінах краіны. Так, былі падначалены Саак Севада ў Гармане, Цлік Амрам у Тавушы, князі Самшвілдэ на крайняй поўначы Гугарака[24]. Ашот Шапухян у якасці кампенсацыі атрымаў Вагаршапат і наваколле і быў ухілены з палітычнай арэны, а Гагік Арцруні задаволіўся тытулам цара Васпуракана.

Арменія дасягнула апагея свайго палітычнага і культурнага развіцця пры наступніках Ашота II. Яго брат Абас I, запанавалы ў 928/929 годзе, перанёс сталіцу з Шыракавана ў Карс[24]. Яму дасталася краіна, зняможаная доўгімі войнамі. Эпоху цара Абаса прынята лічыць часам міру і стабільнасці[43], паводле выразу Сцяпанаса Таранецы, «Абас пасяліў мір і ўпарадкаванасць у зямлі армянскай»[44]. Ён таксама вёў няўхільную барацьбу за цэнтралізацыю свецкай улады, імкнуўся інтарэсы царквы падначаліць гэтай справе[45].

Другая палова X—пачатак XI стагоддзя

З другой паловы X стагоддзя захопніцкая палітыка Візантыі і яе далейшая экспансія на ўсход стварылі пагрозу для бяспекі Армянскага царства[46]. Яшчэ ў 949 годзе імперыя заняла Карын. Захопам Карына паступова пачынаецца далейшая анексія армянскіх земляў[47]: у 966 годзе да Візантыйскай імперыі было далучана армянскае княства Багратыдаў у Тароне[48], а праз некалькі гадоў Маназкерт[Комм 4] эмірата Кайсікаў, якія з’яўляліся на той момант ужо даннікамі імперыі[48]. У X стагоддзі, аднак, тэрытарыяльнае пашырэнне Візантыі гэтым і абмежавалася[47].

Магіла цара Ашота III Міласцівага ў Арамосе(англ.) бел..

У 952 годзе царом Арменіі стаў Ашот III Міласцівы з тытулам шахіншаха[49][Комм 5]. Апошні, падобна сваім папярэднікам, праводзіў палітыку цэнтралізацыі ўлады[21], стварыў моцнае рэгулярнае войска[21]. Армянскі цар цароў камандаваў войскам з 80 тыс. ваяроў[24]. Ён быў паспяховы ў войнах супраць каўказскіх горцаў і эмірата Хамданідаў[5], хоць яго спроба вызваленні Двіна засталася беспаспяховай[50]. Прынамсі ў першы перыяд свайго кіравання Ашот III узначальваў аб’яднанае царства і валодаў поўнай уладай над усімі буйнымі князямі краіны[5]. Тым не менш з сярэдзіны X стагоддзя Армянскае царства як цэнтралізаваная дзяржава пачала даваць расколіны, чым характарызаваўся наступны этап яго гістарычнага развіцця. У гады кіравання Ашота III у 961 годзе сталіца была перанесена з Карса ў Ані. Кіраўніком Карса быў прызначаны брат цара Мушэг Багратуні, які ў 963 годзе абвясціў Вананд царствам. Ашот III саступіў Карс разам з усёй вобласцю свайму брату. У 974 годзе імператар Візантыі Іаан I Цымісхій падышоў да меж армянскай манархіі[24]. Усе армянскія кіраўнікі Васпуракана, Сюніка, Ташыр Дзарагета згуртаваліся вакол цара цароў[24] і аб’яднаная васьмідзесяцітысячная армія[49] размясцілася ў Харку блізу армяна-візантыйскай мяжы. Візантыйскі імператар адмовіўся ад далейшых вайсковых дзеянняў і склаў з армянскім царом саюз[24].

Двухметровая статуя Гагіка I[12]. На руках статуі знаходзіўся макет царквы. 1001—1010 гады[Комм 6].

Неўзабаве царства патрэслі іншыя закалоты. У 977 годзе сканаў Ашот III, адразу пасля чаго паўстаў востры канфлікт паміж яго братам Мушэгам і сынам Смбатам II з-за армянскага трона. Канфлікт у канчатковым выніку скончыўся перамогай Смбата і заключэннем свету паміж абодвума бакамі. У той жа самы час у 978 годзе яго малодшы брат Гурген атрымаў Ташыр[51] і блізкія вобласці, дзе было ўтворана Ташыр-Дзарагецкае царства з захаваннем васальнай залежнасці ад Ані[51][52]. Пасля паходу Равадзіда Абу-л-Хайджа на Двін і захопу горада ў Абу Дулафа ал-Шайбані ў 987 годзе Смбат II быў змушаны плаціць яму даніну[53]. Тады ж, у перыяд часовага паслаблення Анийского царствы, сюзерэн Сюніка Смбат абвясціў сваю вобласць асобным царствам, аднак ужо праз год ізноў прызнаў вярхоўную ўладу Смбата II[54]. У цэлым Смбату II атрымоўваецца стабілізаваць становішча ў краіне[55].

У 989 годзе ўлада перайшла да Гагіка I з тытулам шахіншаха[55] — цара цароў. Эпоха яго кіравання лічыцца перыядам найвышэйшага росквіту Армянскага царства Багратыдаў[56]. Яму атрымоўваецца паспяхова праводзіць палітыку ўз’яднання армянскіх земляў і цэнтралізацыі ўлады[57]. У 1001 годзе ён здушыў паўстанне свайго пляменніка, цара Ташыр-Дзарагета Давыда I Беззямельнага[24], «з прычыны якога Давыд павінен быў жыць у пакорнасці ў дачыненні да Гагіка як сын да бацькі», — піша гісторык пачатку XI стагоддзя Сцяпанос Таранецы[58]. Апроч гэтага, былі анексаваны вобласці васальных княстваў і царстваў — Сюніка, Васпуракана, Парысаса, Хачэна[55][57][59]. Гагіку атрымоўваецца нарэшце на некаторы час вярнуць Двін[55]. Краіна была хутка адноўлена, складаліся перадумовы для яе не менш паспяховай будучыні[60]. У кастрычніку 998 года армяна-грузінская кааліцыя нанесла знішчальную паразу войскам Мамлана I з дынастыі Равадзідаў[61][62], чым быў пакладзены канец іх пасоўванню ў Арменію[63]. У 1001 годзе, пасля смерці Давыда Курапалата, Візантыя, паводле тэстаменту апошняга, ажыццявіла анексію Таа-Кларджэцкага княства. Такім чынам, пасля ліквідацыі ўладанняў Давыда Візантыя робіцца непасрэдным суседам Армянскага царства, што, натуральна, яшчэ больш наблізіла візантыйскую пагрозу. У тым жа годзе Гагік I анексаваў у Васпуракана вобласці Цахкотн і Кагавіт.

Пасля смерці Гагіка I у 1020 годзе армянская дзяржава пачала паступова хіліцца да заняпаду[60]. Валадаранне законнага спадчынніка армянскага трона Аванеса-Смбата не было прызнана яго братам Ашотам IV. У імкненні завалодаць тронам Ашот паўстаў супраць брата. Атрымаўшы дадатковыя войскі ад цара Васпуракана Сенекерыма, Ашот абсадзіў сталіцу Арменіі — Ані. Прайграўшы вайну, Аванес-Смбат быў змушаны пайсці на саступкі. У 1022 годзе, пры пасярэдніцтве цара Грузіі Георгія I[64], была падпісаная мірная дамова, паводле якой Аванес-Смбат павінен быў кіраваць у Ані і блізкіх абласцях, а Ашот — на прымежных з Персіяй і Грузіяй тэрыторыях:

Тады святы патрыярх Ананія і князі горада прыйшлі да Ашота і прынялі такое мірнае рашэнне: каб Ашот валадарыў у правінцыях, а Аванес — у Ані з умовай, калі Аванеса спасцігне смерць раней, Ашот стане царом усёй Арменіі. На гэтыя ўмовы Ашот даў сваю згоду. Пасля чаго на загад Аванеса і Ашота Абас стаў кіраўніком царскага валодання Карса, а Геворк — краіны Агваніі, бо яны былі з царскага роду і былі падначалены двум царам — Аванесу і Ашоту. Ашот аніразу не наведаў горада Ані цягам наступных гадоў[65].

Дзяржавы-васалы Анійскага царства

У васальных адносінах (дашынк ухцэ) з Багратыдамі знаходзіліся чатыры ўтвораныя ў X стагоддзі армянскія царствы, а таксама трохі армянскіх княстваў. У лік першых уваходзілі Васпураканское, Карскае, Сюнікскае і Ташыр-Дзарагетскае царствы[28]. Васальныя дзяржавы бралі ўдзел ва ўсіх замежнапалітычных акцыях Багратыдаў[54]. Тым не менш іх стасункі з імі часта рабіліся поўныя інтрыг з-за імкнення да палітычнага самаўзвялічвання[66]. У васальнай залежнасці ад Анійскіх Багратыдаў, у вызначаны перыяд, знаходзіліся касікі — валадары вобласці Арчэш на паўночным беразе Ванскага возера ў гістарычнай вобласці Арменіі Аліявіт[67], а таксама вобласці Камбечан і Шоку на левым беразе рэкі Кура[68].

Васальнымі адносінамі з армянскімі Багратыдамі былі злучаны Багратыды Тайка.

Васпураканскае царства

Асноўны артыкул: Васпураканскае царства Вобласць прыналежала старажытнаму армянскаму роду Арцруні. Царства тут было ўтворана ў 908 годзе пры Гагіку Арцруні. Ахапляла галоўным чынам усходні басейн возера Ван, дзе яго межы даходзілі да Нахічэванскага края[1] ўздоўж ракі Аракс, а на поўдні да возера Урмія. Пры цары Сенекерыме, у пачатку XI стагоддзя на тэрыторыі Васпуракана былі размешчаны 10 гарадоў, 4 тыс. паселішчаў, 72 крэпасці, 115 манастыроў. Распачатыя нашэсці сельджукаў, а таксама наступ візантыйскіх войскаў вымусілі Сенекерима ў 1021 годзе перадаць Васпураканскае царства Візантыі.

Сюнікскае царства

Асноўны артыкул: Сюнікскае царства У 987 годзе ў перыяд часовага паслаблення Анійскага царства[20] сюзерэн Сюніка Смбат з дапамогай Равадзіда Абу-л-Хаджу і арцахскіх князёў абвясціў Сюнік асобным царствам. Усяго праз год, у 988 годзе[54], пасля смерці Абу-л-Хайджа, Смбат I Саакян прызнаў вярхоўную ўладу цара Арменіі Смбата II. Царства кіравалася прадстаўнікамі старажытнаармянскага роду Сюні. Цар Арменіі Гагік I у пачатку 990-х гадоў анексаваў у свайго васала некаторыя вобласці, у тым ліку і Ваёц-Дзор. У цэлым князі Сюні заставаліся дакладнымі саюзнікамі Багратыдаў[66].

Карскае царства

Асноўны артыкул: Карскае царства

Гагік Карскі з сям'ёй, мініяцюра пачатку XI стагоддзя.

Утварылася ў 963 годзе праз два гады пасля перанясення сталіцы Арменіі з Карса ў Ані. Першым кіраўніком быў Мушэг — брат Ашота III Міласцівага[13]. Ахапляла Карс і вобласць Вананд. Тут анійскія Багратыды былі не толькі сюзерэнамі, але і азгапетамі — старэйшымі членамі дынастыі[69]. Тэрыторыя царства мела ролю перадавога фарпоста ў барацьбе з Візантыяй. Найбольшай магутнасці дасягнула пры цары Абасе, што запанаваў наказам шахіншаха Смбата II, аднак яго наступнік Гагік у 1064 годзе[64] змушана саступіў сваё царства Візантыі з-за распачатага ўварвання сельджукаў.

Ташыр-Дзарагецкае царства

Асноўны артыкул: Ташыр-Дзарагецкае царства Ужо з канца IX стагоддзя дадзеныя вобласці знаходзіліся ў складзе Арменіі[30] і кіраваліся намеснікамі з роду Гнтуни. Заснавальнікам царства ў 978 годзе стаў малодшы сын Ашота III Міласцівага Гурген, атрымалы пасля смерці бацькі Ташыр і ўскрайкавыя вобласці. Ён стаў заснавальнікам новай галіны роду — Кюрыкідаў. Багратыд Ані, апроч сюзерэна, тут былі таксама азгапетамі — старэйшымі членамі дынастыі[69]. Па паведамленні Маціёса Урхаецы, «…яны былі з роду армянскіх цароў і залежалі ад Шыракскага дому». Першапачаткова цэнтрам царства з’яўлялася крэпасць Самшвілдэ, а з 1065 года — крэпасць Лары. У 1001 годзе спроба непадпарадкавання Давыда I Беззямельнага Багратыдам Ані была жорстка падаўлена[52]. Тут знаходзіліся стратэгічна важныя крэпасці Каян, Махканаберд, Гаг і некаторыя іншыя.

Хачэнскае княства

Асноўны артыкул: Хачэнскае княства

Істахры, X ст.[70]:
«Шлях з Берда’а ў Дабіль ідзе па землях армян, і ўсе гэтыя гарады ў царстве Санбата, сына Ашута»

Хачэн ахапляў тэрыторыю правінцыі Арцах антычнай Арменіі. Прыкладна ў той жа самы час, што і Ашот I, князь Грыгар-Амам са старажытнага армянскага роду Арраншахиков на тэрыторыі сярэднявечнага Алуанка ўзнавіў царства. Усяго праз некалькі гадоў, у сярэдзіне 890-х гадоў, пасля яго смерці, яго сыны падзялілі гэту тэрыторыю паміж сабой. З пачатку X стагоддзя яны былі васаламі Багратыдаў[71][72]. Вядомы выпадак паўстання князя Гармана Саака Севады. Апошні быў затрыманы Ашотам II і аслеплены. У канцы X стагоддзя Гагік I анексаваў гэту тэрыторыю[57].

Кіраўнікі

Помнік Ашоту III Міласціваму ў Гюмры

Каментарыі

  1. Пра гэта паведамляе, прыкладам, Канстанцін Барвянародны ў працы «Об управлении империей» (гл. 44): «[Знай], что Апелварт правил Манцикиертом и находился под властью [Асотия], архонта архонтов, отца Симватия, архонта архонтов. Но сам Асотий, архонт архонтов, дал этому Апелварту также крепость Хлиат, Арцес и Перкри, ибо упомянутый Асотий, архонт архонтов, отец Симватия, архонта архонтов, владел всеми странами востока».
  2. У Севанскім надпісы 874 года Ашот заве сябе царом (тагавор) Арменіі, а ў надпісы з Герні 879 года яго жонка Катранідэ названа прынцэсай Арменіі. Гл. История армянского народа. — Т. III. — С. 22. (арм.)
  3. Менавіта армянскі цар Ашот I усклаў карону на галаву першага Багратыдскага цара ўсходняй Грузіі (Іверыі) Адарнасэ IV(англ.) бел.. Падрабязней гл. Ronald Grigor Suny. The Making of the Georgian Nation. — 2-е изд. — 1994.
  4. У 979 годзе яно было перададзена Візантыяй Давыду III Курапалату ў якасці ленных уладанняў. Гл. С. Т. Еремян. Армения на рубеже X—XI вв. // Атлас Армянской ССР. — Ер.—М., 1961. — С. 102—106.. У 979 годзе яно было перададзена Візантыяй Давыду III Курапалату ў якасці ленных уладанняў. Гл. {{кніга |аўтар = Г. Г. Литаврин. Комментарий к главам 44—53 трактата «Об управлении империей». Комм. 2 к главе 44
  5. Імператар Візантыі Іаан I Цымісхій у сваім лісце да Ашота III таксама заве яго «цар цароў Вялікай Арменіі». Гл. Х. Кучук-Иоаннесов. Письмо императора Иоанна Цимисхия к армянскому царю Ашоту III // Византийский временник. — 1903. — Т. 10.
  6. У наш час аскепкі статуі знаходзяцца ў археалагічным музеі Эрзурума. Гл. The statue of King Gagik на сайте «Virtual ANI»

Заўвагі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Восток в средние века // История Востока / Под ред. Р. Б. Рыбакова. — М.: Восточная литература РАН, 1997.
  2. John H. Rosser. Historical Dictionary of Byzantium. — 2-е изд. — Scarecrow Press, 2011. — P. 62.
  3. Г. Г. Литаврин. Комментарий к главам 44—53 трактата „Об управлении империей“. См. комм. 13 к главе 44
  4. К. Н. Юзбашян. Скилица о захвате Анийского царства в 1045 г. // Византийский Временник. — Л.—М.: 1979. — Т. 40 (65). — С. 89.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 The Oxford Dictionary of Byzantium / Edited by Alexander Kazhdan. — 1991. — Т. 1. — С. 210.
  6. Анійскае царства — артыкул з Брытанніка Арыгінальны тэкст (англ.)   

The election of Smbat’s son Ashot I the Great, who had been accepted as “prince of princes” by the Arabs in 862, to be king of Armenia in 885 was recognized by both the caliph and the Byzantine emperor, and it was he who by his successful defense of his country against local Arab chieftains laid the foundations of a new golden age of Armenian history. 7. 1 2 3 4 5 История Византии / Отв. редактор С. Д. Сказкин. — М.: Наука, 1967. — Т. 2. Арыгінальны тэкст (руск.)   

В восточной политике византийских императоров важное место занимал армянский вопрос. Основная территория Армении находилась с VII столетия под властью арабов, жестоко страдая от арабского ига. Ослабление халифата заставило арабов перейти к более гибкой политике в отношении Армении, в которой они хотели видеть союзника против Византии: фактически уже в 869 г. Армения получила независимость, а в 886 г. наместник халифа возложил на голову Ашота Багратида венец, признав формальное существование Армянского царства. Но и византийцы не намерены были терять своё влияние на Армению: вскоре после провозглашения Ашота царём Василий I со своей стороны послал ему венец и заключил договор о союзе и дружбе. 8. Mark Whittow. The making of Byzantium, 600-1025. — University of California Press, 1996. — P. 214. Арыгінальны тэкст (англ.)   

In 806 the Bagratuni, Asot Msaker, who had bought the former estates of the Kamsarakan family on the Arpa river around Mren, was appointed prince of Armenia by the caliph. 9. Гл. комм. 78 к гл. XXV „Истории Армении“ Иоанна Драсханакертци. 10. Материалы по истории Азербайджана из Тарих-ал-камиль (полного свода истории) Ибн-ал-Асира / пер. П. К. Жузе. — Баку: АзФан, 1940. 11. История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 16. (арм.) 12. 1 2 3 В. В. Шлеев. Всеобщая история искусств / Под общей редакцией Б. В. Веймарна и Ю. Д. Колпинского. — М.: Искусство, 1960. — Т. 2, кн. 1. 13. 1 2 3 4 5 Анійскае царства — артыкул з энцыклапедыі Брытанніка Арыгінальны тэкст (англ.)   

The election by the nobles of Smbat’s son Ashot I (the Great), who had been accepted as “prince of princes” by the Arabs in 862, to be king of Armenia in 885 was recognized by both caliph and emperor. Throughout the 10th century, art and literature flourished. Ashot III (the Merciful; 952—977) transferred his capital to Ani and began to make it into one of the architectural gems of the Middle Ages.
The Bagratids of Ani—who bore the title shāhanshāh (“king of kings”), first conferred upon Ashot II (the Iron) by the caliph in 922—were not the sole rulers of Armenia. In 908 the Artsruni principate of Vaspurakan became a kingdom recognized by the caliph; in 961 Mushegh, the brother of Ashot III, founded the Bagratid kingdom of Kars; and in 970 the prince of Eastern Siuniq declared himself a king. 14. 1 2 Arrān — артыкул з Encyclopædia Iranica. C. E. Bosworth Арыгінальны тэкст (англ.)   

But in 247/861-62 the caliph recognized as supreme prince in these regions the Bagratuni Ašot I (Arabic, Ašūṭ), who in 272/886 received the title of king. 15. Mark Whittow. The making of Byzantium, 600-1025. — University of California Press, 1996. — P. 214. Арыгінальны тэкст (англ.)   

He died in Samarra, according to the Armenian sources, under pressure to convert to Islam. It was therefore his son, Asot (usually known as Asot I or Asot the Great by modern historians), who in 862 was appointed prince of princes by the caliph with authority over the whole Armenia, including the Arab emirates. 16. К. Н. Юзбашян Армения «эпохи Багратидов» в международно-правовом аспекте // Историко-филологический журнал. — 1975. — № 1. — С. 35—36. (арм.) 17. 1 2 История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 18. (арм.) 18. История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 19. (арм.) 19. Вардан Великий. Часть 2 // Всеобщая история Вардана Великого.. — М., 1861. — С. 109. 20. 1 2 3 4 Bagratids — артыкул з Encyclopædia Iranica. C. Toumanoff 21. 1 2 3 4 5 Ашот — артыкул з БСЭ (3 выданне) 22. Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Vol. 1. — P. 637. Арыгінальны тэкст (англ.)   

He therefore freed the captive nakharar and recognised (247/861-2) as the chief prince of Armenia the Bagratid Ashot (Ar.Ashut) who had already rendered to the Arab cause most important services. During the twenty-five years of his rule as the prince of princes Ashot won the affection of all his subjects as well as that of the local lords to such a degree that, on the request of these latter, the Caliph al-Muctamid conferred on him in 273/886-7 the title of king. He received the same distinction from the emperor, who concluded with him at the same time a treaty of alliance. 23. 1 2 А. А. Василев. Византия и арабы. — СПб, 1902. — Т. II. 24. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 Cyril Toumanoff. Armenia and Georgia // The Cambridge Medieval History. — Cambridge: 1966. — Т. IV: The Byzantine Empire, part I, chapter XIV. — P. 593—637. 25. Всеобщая история Степаноса Таронскаго Асохьика по прозванию: Писателя 11. стол. / Перевед. с армянскаго и об-яснена Н. Эминым. — М.: Типогр. Лазарев. Инст. восточ. языков, 1864. — С. 106. 26. Хронографическая история, составленная отцом Мехитаром, вардапетом Айриванкским / пер. К. Патканова. — СПб., 1869. 27. Фома Мецопский. История Тимур-Ланка и его преемников. Баку. 1957 28. 1 2 Анийское царство — артыкул з БСЭ (3 выданне) 29. Mark Whittow. The making of Byzantium, 600-1025. — University of California Press, 1996. — P. 217. Арыгінальны тэкст (англ.)   

Against this background of declining Abbasid power, Asot built up Bagratuni hegemony over Armenia, eastern Georgia and what was left of Christian Albania. Finally in 884 the caliph al-Mutamid sent Asot a crown and recognised him as king of Armenia. 30. 1 2 Steven Runciman. The Emperor Romanus Lecapenus and his reign: a study of tenth-century Byzantium. — Cambridge University Press, 1988. — P. 152. Арыгінальны тэкст (англ.)   

At Ashot’s accession the Bagratid territory stretched right across Armenia from Lake Van to the river Kur. On the south he held the towns of Khelat, Ardjich and Percri, which he gave to his dutiful tributary the Moslem prince of Manzikert, whose allegiance lasted till the debacle following on Sembat the Martyr’s death; on the north he possessed the province of Gugark up to the city of Tiflis; and in the centre was his capital of Kars, and the metropolis of Dovin, the former residence of the Arab governors and the home of the Catholicus, and the Araxes plain, his title of King of Kings espressed a reality. 31. Анійскае царства — артыкул з Encyclopædia Iranica Арыгінальны тэкст (англ.)   

During the almost 250 years of Arab rule in Armenia (7th-9th cents.), the Bagratids gradually assumed the paramount position among the surviving Armenian princes and ca. 884 were able to establish a new monarchy in central Armenia which included all of Lower Armenia and considerably more territory in eastern Armenia as well. 32. Акопян A. A., Мурадян П. М., Юзбашян К. Н. К изучению истории Кавказской Албании (По поводу книги Ф. Мамедовой «Политическая история и историческая география Кавказской Албании (III в. до н. э. — VIII в. н. э.)») // Ист.-филол. журн. — 1987. — № 3. — С. 169. 33. 1 2 Константин Багрянородный. „Об управлении империей“, гл. 44 34. Степаненко. В. П. Из истории армяно-византийских отношений второй половины X—XI в. (к атрибуции монет Кюрикэ куропалата) // Античная древность и средние века. — 1978. — В. 15. — С. 43—51. Арыгінальны тэкст (руск.)   

Гегемония Армении в Закавказье (по крайней мере в отношении христианских государств) была признана Византией — Ашот I, Смбат I и Ашот II (ум. 928) обладали титулом «архонт архонтов», то есть, с точки зрения империи, наделялись высшей властью по отношению к остальным правителям Закавказья византийской ориентации, включая и прямых вассалов Багратидов, как, например, эмират кайситов Апахуника 35. Г. Г. Литаврин. Комментарий к главам 44—53 трактата „Об управлении империей“. См. комм. 11 к главе 44 36. Н. А. Караулов. Сведения арабских писателей о Кавказе, Армении и Адербейджане: I. Ал-Истахрий // Сборник материалов для описания местностей и племен Кавказа. — Тифлис: 1901. — В. 29. 37. 1 2 3 The Cambridge History of Iran / Edited by R. N. Frye. — Cambridge University Press, 1975. — Vol. 4. — P. 228—229. Арыгінальны тэкст (англ.)   

Then he turned his attention to Armenia, where the Bagratid Smbat I had acceded to the throne in 890. Muhammad had sent him in the name of the caliph a crown and presents, thus affirming his overlordship. When Smbat in 892 sent envoys to the Byzantine emperor, Muhammad threatened to attack him, but was pacified by a diplomatic latter of the king. The Bagratids then occupied Dvin (Ar. Dabil), and in 895 invaded Georgia and Albania. Countering this expansion in the north Muhammad in the same years occupied Nakhchivan and Dvin, but then suffered a defeat and concluded a peace with Smbat. 38. 1 2 Иованнес Драсханакертци. гл. XXXI // История Армении. — Ер., 1986. 39. 1 2 3 Ronald Grigor Suny. The Making of the Georgian Nation. — 2-е изд. — Indiana University Press, 1994. — P. 31—32. 40.
Арыгінальны тэкст (англ.)   

The catholicos promptly excommunicated Ashot, and the prince died one year later, in 904. Gagik Artsruni succeeded his brother as prince of Vaspuarakan. Smbat, unsure of Artsrunik’ loyalty, took Nakhchavan from them and restored it to the prince of Siunik’. 41. К. Н. Юзбашян. Армянские государства эпохи Багратидов и Византия. — М.: Наука, 1988. — С. 70. 42. 1 2 John H. Rosser. Historical Dictionary of Byzantium. — 2-е изд. — Scarecrow Press, 2011. — P. 71. Арыгінальны тэкст (англ.)   

Under Asot II Erkat the Iron, who reigned from 914 to 928, taking the title “King of Kings”, Armenia consolidated its independence from both Byzantium and the Arabs. This was despite an expedition by Byzantine general John Kourkouas in 922 that bolstered the rival Armenian kingdom of Vaspurakan. 43. Еремян С. Т. Присоединение северо-западных областей Армении к Византии в XI веке // Вестник общественных наук. — 1971. — № 3. — С. 6. 44. Всеобщая история Степаноса Таронскаго Асохьика по прозванию: Писателя 11. стол. / Перевед. с армянскаго и об-яснена Н. Эминым. — М.: Типогр. Лазарев. Инст. восточ. языков, 1864. — С. 117. 45. Еремян С. Т. Присоединение северо-западных областей Армении к Византии в XI веке // Вестник общественных наук. — 1971. — № 3. — С. 7. 46. История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 141. (арм.) 47. 1 2 История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 108. (арм.) 48. 1 2 Р. М. Бартикян. О царском кураторе “MANZHKEPT KAI EΣΩ IBHPIAΣ” Михаиле. В связи с восточной политикой Василия II (976— 1025 гг.). // Историко-филологический журнал. — 2000. — № 1. — С. 132—133. 49. 1 2 Степаненко В. П. Из истории армяно-византийских отношений второй половины X—XI в. (к атрибуции монет Кюрикэ куропалата) // Античная древность и средние века. — 1978. — В. 15. — С. 45. Арыгінальны тэкст (руск.)   

Так, в 974 году византийская армия во главе с императором Иоанном Цимисхием двинулась к границам армянских государств, что вызвало немедленную реакцию с их стороны. Объединенная восьмидесятитысячная армия царей Васпуракана, Сюника, Ташир Дзорагета и Анийского царства, возглавляемая шаханшахом Ашотом III, двинулась навстречу византийским войскам и расположилась в Харке 50. История армянского народа. — 1976. — Т. III. — С. 116. (арм.) 51. 1 2 V. Minorsky. Studies in Caucasian History. — CUP Archive, 1953. — С. 41. Арыгінальны тэкст (англ.)   

One must bear in mind that the rise of the Shaddadids coincided with a new development within the Armenian family of the Bagratids. The king of Ani, Ashot III (952—77), was succeeded by his son Smbat, while his younger son Gurgen reveived the northern fief of Tashir (chief-town Lori) with numerous dependencies. Gurgen (sometimes called Kuirike) ruled circa 980—9 and was succeeded by his enterprising son David Anholin (David “Sans-terre”) who ruled circa 989—1048. 52. 1 2 Ташир-Дзорагетское царство — артыкул з БСЭ (3 выданне) 53. The Cambridge history of Iran. — Cambridge University Press, 1975. — Т. 4. — С. 237. Арыгінальны тэкст (англ.)   

The history of Azarbaijan from about 370/980 until 420/1029 is obscured by a lack of source material. There are no reports about the circumstances of Abu’l-Haijas rise to independence after the Sallarid Ibrahim b. al-Marzuban. Obviously he profited from the decline of the latter’s power, and perhaps it was he who imprisoned the Sallarid for some time. After establishing his authority in Azarbaijan he ravaged in 377/987 the domains of Abu Dulaf al-Shaibani and took Dvin from him. The Bagratid king Smbat II on his demand paid the arrears of the Armenian tribute. In 378/988-9 he attacked Vaspurakan, but during the campaign he died. 54. 1 2 3 Степаненко В. П. Из истории армяно-византийских отношений второй половины X—XI в. (к атрибуции монет Кюрикэ куропалата) // Античная древность и средние века. — 1978. — В. 15. — С. 46. Арыгінальны тэкст (руск.)   

Войска вассальных государств принимали участие во всех внешнеполитических акциях анийских Багратидов. В качестве примера можно привести конфликт владетеля Тао Давида Куролалата с царем Абхазии Картли Багратом III и его отцом Гургэном (988). Союзник Давида шаханшах Смбат II направил ему на помощь войска Вананда, Сюника, Васпуракана и Ташир-Дзорагета. 55. 1 2 3 4 Степаненко В. П. Политическая обстановка в Закавказье в первой половине XI в // Античная древность и средние века. — 1975. — В. 11. — С. 124—125. Арыгінальны тэкст (руск.)   

Тем не менее шаханшахам (царям царей) Анийского царства — Смбату II (977—990) и Гагику I (990—1020) — удалось временно стабилизировать обстановку. К Анийскому царству были присоединены Двинский эмират Саларидов, княжество Вайоц-дзор, области Сюникского и Парисосского царств. 56. John H. Rosser. Historical Dictionary of Byzantium. — 2-е изд. — Scarecrow Press, 2011. — P. 199. Арыгінальны тэкст (англ.)   

GAGIK I. King of Armenia from 989 to ca. 1020, whose reign marked the high point of the kingdom of the Bagratids. The disintegration of the kingdom after Gagik I’s death gave Basil II the opportunity to annex Vaspurakan. 57. 1 2 3 Гагик I — артыкул з БСЭ (3 выданне) 58. Всеобщая история Степаноса Таронскаго Асохьика по прозванию: Писателя 11. стол / Перевед. с армянскаго и об-яснена Н. Еминым. — М.: Типогр. Лазарев. Инст. восточ. языков, 1864. — С. 203. 59. V. Minorsky. Studies in Caucasian History. — CUP Archive, 1953. — P. 71. Арыгінальны тэкст (англ.)   

The locus classicus Asolik, III, ch. 48, which declares that in 1003-4, after the reign of Senek’erim and Grigor, the line of P’arisos issued from Hayk became extinct and its possessions were divided between Gagik of Ani and «P’atlun, amir of Gandzak». 60. 1 2 John Bagnell Bury. The Cambridge Medieval History. — Macmillan, 1923. — Т. 4. — P. 163. Арыгінальны тэкст (англ.)   

Under Gagik I that nationality seemed safe. His reign proved Armenia’s capacity for quick recovery, and promised the country a fair future if peace could be kept. But the universal grief at Gagik’s death was unconscious mourning for the end of prosperity. 61. The Cambridge History of Iran. — Cambridge University Press, 1975. — Vol. 4. — P. 237. Арыгінальны тэкст (англ.)   

When the Curopalate Davith of Taikh conquered Malazgirt (Manazkert) between 992 and 994 and expelled the Muslim inhabitants arousing widespread indignation in the Muslim world, Mamlan acted as a defender of the Muslim cause. He penetrated Armenia as far as Valashgird. Meeting the joint armies of Davith, the Bagratid Gagik I, and the Georgian king Bagrat II, he withdrew without giving battle. In 388/998 he led another army, this time joined by volunteers from Iraq and Khurasan, as far as the village of Tsumb, northeast of Lake Van, where he was met by the joint Armenian and Georgian armies. The encounter ended against expectation in a severe rout of the Muslim army despite its numerical superiority. 62. Encyclopaedia of Islam. — Leiden: BRILL, 1986. — Vol. 1. — P. 638. 63. К. В. Рыжов. Раввадиды // Все монархи мира. Мусульманский Восток VII-XV вв.. — М.: Вече, 2004. 64. 1 2 К.Н. Юзбашян Скилица о захвате Анийского царства в 1045 г. // Византийский Временник. — 1979. — Т. 40 (65). — С. 78. 65. Смбат Спарапет. Летопись / пер. А. Г. Галстяна. — Ер., 1974. 66. 1 2 Steven Runciman. The Emperor Romanus Lecapenus and his reign: a study of tenth-century Byzantium. — Cambridge University Press, 1988. — P. 126—127. Арыгінальны тэкст (англ.)   

All, except for the house of Siounia which on the whole remained close allies of the Bagratids, spend their days in a mass of intricate and changeful intrigues, alliances and wars directed solely by envy and the desire of self-aggrandizement. 67. Г. Г. Литаврин. Комментарий к главам 44—53 трактата «Об управлении империей». См. комм. 5 к главе 44 68. Анійскае царства — артыкул з Encyclopædia Iranica Арыгінальны тэкст (англ.)   

Although Kʿambēčan was conquered by the Arabs in the 1st/7th century, around the turn of the 3rd/9th century it formed with Šakē (to the east) a vast territorial unit ruled by the Armenian Sembateans, vassals of the Bagratids. The population was mostly of Armenian origin and Armenian-speaking. 69. 1 2 Степаненко В. П. Политическая обстановка в Закавказье в первой половине XI в. // Античная древность и средние века. — 1975. — В. 11. — С. 125. Арыгінальны тэкст (руск.)   

В условиях усиления Анийского царства остальные армянские государства были вынуждены соблюдать вассальные отношения с шаханшахами Ани, которые сохраняли контроль над престолонаследием, внешней политикой и военными силами вассальных государств. В отношении царей Вананда и Ташир-Дзорагета шаханшах сохранял права азгапета — старшего члена династии. 70. Н. А. Караулов. Сведения арабских писателей о Кавказе, Армении и Адербейджане: I. Ал-Истахрий // Сборник материалов для описания местностей и племен Кавказа. — Тифлис: 1901. — С. 33. 71. Албания Кавказская // Православная энциклопедия. — м: 2000. — Т. 1. — С. 455—464. Арыгінальны тэкст (руск.)   

Правители расположенного в Правобережье Куры Хаченского княжества, придерживавшиеся монофизитства и в Х — сер. XI в. также носившие титул «царей Алуанка», находились в вассальной зависимости от арм. царства Анийских Багратидов… 72. Шнирельман В. А. Войны памяти: мифы, идентичность и политика в Закавказье / Под ред. Алаева Л. Б. — М.: Академкнига, 2003. — С. 198. Арыгінальны тэкст (руск.)   

Затем его сыновья поделили эту территорию между собой, но все они уже не имели той самостоятельности и превратились в X в. в вассалов армянских Багратидов.

Гл. таксама

Літаратура

Першакрыніцы

Даследаванні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Анійскае царства
Катэгорыя·З’явіліся ў 885 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1045 годзе
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Гісторыя Арменіі