Севанская бітва (арм.: Սևանի ճակատամարտ) — бітва, якая адбылася ў 921[1] ці ўлетку 925 года[2] паміж армянскімі войскамі цара Ашота II Жалезнага і Саджыдскага эмірата Арабскага халіфата Юсуфа ібн Абу-л-Саджа.
Пасля пакарання смерцю Смбата II яго сын Ашот II вёў імклівае змаганне за незалежнасць Армянскага царства. Пасля паспяховых вайсковых аперацыі на працягу 914—922 гадоў супраць арабскіх сіл Юсуфа і Насра, з-за ўнутраных звад Ашот II быў змушаны на некаторы час умацавацца на востраве Севан[Комм 1]. Скарыстаўшыся сітуацыяй, арабскі военачальнік Бешыр разбурыў некаторыя населеныя пункты, а пазней распачаў наступ на Севанскі востраў. На востраве армянамі былі пабудаваны 10 вялікіх лодак[3]. Нягледзячы на меншыя сілы, Ашот II і яго армія наблізіліся паромамі на бераг і распачалі раптоўную атаку лукамі, здабыўшы перамогу над праціўнікам. Адступалы[3] ў кірунку Двіна арабскі камандзір Бешыр атрымаў новы ўдар ля крэпасці Кега (арм.: Քեղա) ад аднаго з военачальнікаў Ашота II Георга[Комм 2]. Пасля Севанскай бітвы халіфат змірыўся з незалежным статусам Арменіі[2]. Пасля гэтага трыумфу Ашот II прыняў тытул «цара цароў Арменіі» ў знак сваёй гегемоніі над іншымі армянскімі князямі[3].