wd wp Пошук:

Антук Крыніца

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ждановіч. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыніца.

Антук Крыніца (сапр. Антон Паўлавіч Ждановіч; 1898, Мінск26 снежня 1937, Мінск) — беларускі акцёр. Удзельнік стварэння Першага беларускага таварыства драмы і камедыі, яго вядучы акцёр. Брат Ф. П. Ждановіча.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1898 годзе ў Мінску.

З 1918 года ў Беларускім савецкім тэатры, з 1920 года ў БДТ-1. Сярод найлепшых роляў: Лявон, Сцяпан Крыніцкі («Раскіданае гняздо», «Паўлінка» Я. Купалы), Сымон Мікула, Паўлюк («Рысь», «Хам» Э. Ажэшкі), Ваявода, Красінскі («Каваль-ваявода», «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча), Бжазіцкі («Над Нёманам» М. Грамыкі), Разанаў, Кульмскі («Крывая аблона», «Вір» Я. Рамановіча), Лыняеў («Ваўкі і авечкі[ru]» А. Астроўскага), Міронаў («Капітанская дачка» паводле А. Пушкіна).

19 лiстапада 1937 года арыштаваны. 11 снежня 1937 года асуджаны пастановай НКУС СССР і Пракурора СССР як член ПАВ паводле артыкула 68 Крымінальнага кодэкса БССР да найвышэйшай меры пакарання. Расстраляны 26 снежня 1937 года ў Мінскай туpме[1].

22 сакавiка 1958 года рэабілітаваны Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі. Асабістая справа №11582-с захоўваецца ў архіве КДБ Рэспублікі Беларусь[1].

Зноскі

  1. 1 2 Ждановіч-Крыніца Антон Паўлавіч (1898)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Пасмяротна рэабілітаваныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 26 снежня