wd wp Пошук:

Антон Станіслававіч Неканда-Трэпка

Антон Станіслававіч Неканда-Трэпка (11 лютага 1877, Мінск — 12 лютага 1942) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог.

Біяграфія

А. Неканда-Трэпка з жонкай Юліяй

Нарадзіўся 11 лютага 1877 года ў Мінску.

Скончыў мінскую гімназію, Пецярбургскі тэхналагічны інстытут (1903), электратэхнічныя курсы ў г. Льеж (1904).

Падчас вучобы ў Пецярбургу ўдзельнік Беларускага гуртка народнай прасветы, студэнцкага руху, быў арыштаваны. Адзін са стваральнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады.

З 1905 года працаваў інжынерам-электрыкам у Варшаве, Пецярбургу, Маскве. З 1909 года ў складзе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца».

Падчас Першай сусветнай вайны знаходзіўся ў Заходняй Еўропе. З восені 1918 у Мінску, выкладаў у польскай гімназіі, Мінскім настаўніцкім інстытуце. Адзін з ініцыятараў стварэння і член ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Зімой 1919 член калегіі Наркамасветы БССР. 17 сакавіка 1919 года арыштаваны ВЧК як «польскі агент» і інтэрніраваны ў Смаленск.

Пасля вызвалення ў лістападзе 1919 года ўвайшоў у склад прэзідыума Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. З 1 сакавіка 1920 года працаваў намеснікам дырэктара Мінскага беларускага педагагічнага інстытута.

На «літаратурнай гарбатцы» ў гасцях у інжынера Антона Неканды-Трэпкі. Стаяць (злева направа): Пётра Сергіевіч, М. Мілючанка, Станіслаў Станкевіч, А. Неканда-Трэпка; сядзяць: Янка Шутовіч, Максім Танк, Наталля Арсеннева, Антон Луцкевіч, Рыгор Шырма, Г. Трэпчыха. Вільня, 1937 г.

З лета 1920 года жыў у Вільні, выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі (у 1922—1923 і 1928—1930 яе дырэктар). Адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай школы (у 1921—1924 гадах — адказны сакратар). У міжваенны перыяд працаваў у Беларускім навуковым таварыстве, Беларускім выдавецкім таварыстве, Беларускім музеі імя І. Луцкевіча ў Вільні, супрацоўнічаў з газетай «Наперад». Выдаў падручнікі па фізіцы і матэматыцы для сярэдніх школ.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у кастрычніку 1939 года арыштаваны органамі НКУС СССР, сасланы на 10 гадоў у Сібір. У сувязі з уступленнем у армію генерала Андэрса быў вызвалены. Памёр 12 лютага 1942 года па дарозе да месца дыслакацыі[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Неканда-Трэпка Антон Станіслававіч

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Нарадзіліся 11 лютага
Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
Асобы
Нарадзіліся ў Мінску
Палітыкі паводле алфавіта
Памерлі 12 лютага
Члены Таварыства беларускай школы
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі
Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Памерлі ў 1942 годзе
Нарадзіліся ў 1877 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Члены Беларускай сацыялістычнай грамады
Педагогі Беларусі
Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Палітыкі Беларусі