У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Александровіч. Антоній Феліцыян Александровіч (польск.: Antoni Felicjan Aleksandrowicz; ? — 8 красавіка 1786) — ураднік і рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.
Паходзіў са шляхецкага роду Александровічаў герба «Александровіч». Нарадзіўся ў сям’і Марціна.
Абат гебдоўскі з 1777 года, каронны вялікі духоўны пісар з 1778 года, сакратар Пастаяннай Рады ў 1778—1780 гадах.