wd wp Пошук:

Антоніа Філарэтэ

Антоніа Філарэ́тэ (італ.: Filarete, уласнае Аверліна, Antonio di Pietro Averlino; каля 1400, г. Фларэнцыя, Італія — каля 1469) — італьянскі архітэктар, скульптар, тэарэтык архітэктуры эпохі Ранняга Адраджэння.

Біяграфія

Вучыўся ў Фларэнцыі.

Стварыў бронзавую браму сабора Святога Пятра ў Рыме (1433—45). З 1447 ці 1448 працаваў у Мілане: галоўная вежа замка Кастэла Сфарцэска (1451—54), гіганцкі бальнічны комплекс Аспедале Маджорэ (з 1456).

Праект ідэальнага горада Сфарцынды

Яго гуманістычныя прынцыпы мастацтва (у будаўнічай і скульптурнай практыцы спалучаліся з прыёмамі позняй готыкі) найбольш ярка выявіліся ў «Трактаце пра архітэктуру» (1460—64), прысвечаным пераважна апісанню «Сфарцынды» — «ідэальнага горада», упісанага ў круг, з рэгулярнымі кварталамі, абкружанымі шматвугольнымі ўмацаваннямі, і галоўнай плошчай у цэнтры. У трактаце прыведзены таксама звесткі па геаметрыі, перспектыве, оптыцы, механіцы, нататкі пра рэканструкцыю антычных будынкаў.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118533010 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Скульптары Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1400 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1469 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме