wd wp Пошук:

Антоніа Карпора

Антоніа Карпора (іт. Antonio Corpora; 15 жніўня 1909, Туніс -6 верасня 2004, Рым) — італьянскі мастак.

Жыццё і творчасць

Дзяцінства і юнацкасць Карпора прайшло ў Тунісе, дзе ён вучыўся жывапісу ў мастацкай школе. У 1930 годзе ён пераязджае ў Фларэнцыю і працуе там над капіраваннем карцін старых майстроў. У 1931 годзе Карпора перабіраецца ў Парыж, дзе знаёміцца ​​з Альберта Джакамеці і Серджыа Сіньёры. У пачатку 1930-х гадоў здзяйсняе некалькі навучальных паездак па Італіі і Тунісу. У 1934 годзе ў Тунісе ўступае ў мастацкі гурт «Les quatres». Ужо ў гэтыя гады ў яго творчасці вызначальным становіцца захапленне абстрактным жывапісам, напоўненым геаметрычнымі формамі і каляровымі палосамі.

У 1938-39 гадах Карпора становіцца прафесарам тэатральнага жывапісу ў Балонні. У час Другой сусветнай вайны мастак жыве і працуе ў Тунісе; у 1945 годзе ён вяртаецца ў Італію. У тым жа годзе разам з Перыкле Фацыні, Рэната Гутуза і іншымі стварае групу Неа-кубіста. Тым часам у творчасці Карпора адчуваецца ўплыў Анры Маціса і Жоржа Брака. У 1952 годзе Карпора становіцца адным з заснавальнікаў «Gruppo degli Otto» (разам з Афра Базальдэла, Джузэпэ Сантамаза, Рэната Біролі, Эніа Марлоці, Эміліа Ведова, Джуліа Турката і Матыа Марэні).

У канцы 1940 — пачатку 1950-х гадоў Карпора звяртаецца да абстрактнага экспрэсіянізму, у 1960-я — да інфармалізму. У 1970-я гады з ягоных палотнаў знікаюць геаметрычныя формы. З 1975 года мастак распрацоўвае новую тэхніку жывапісу, якая складаецца ў нанясенні на палатно пластоў пяску і гіпсу, па-над якімі ішоў малюнак люмінісцэнтнымі фарбамі. У канцы свайго жыцця Карпора зноў вяртаецца да жывапісу каляровых палос і абстрактнай геаметрыі.

У перыяд з 1948 па 1956 год Карпора чатыры разы ўдзельнічае ў венецыянскіх біенале.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118670158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Antonio Corpora
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118670158 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Antonio Corpora // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў горадзе Туніс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тунісе
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта