wd wp Пошук:

Афра Базальдэла

Афра Базальдэла (іт. Afro Basaldella, 4 сакавіка 1912 — 24 ліпеня 1976) — найбуйнейшы італьянскі мастак-абстракцыяніст, прадстаўнік лірычнай абстракцыі — больш вядомы як Афра, бо падпісваў свае працы толькі імем.

У сваіх працах Афра ўслаўляе імправізацыю, яркасць, эмоцыю і колер.

Біяграфія

Афра Базальдэла нарадзіўся ў 1912 годзе ў невялікім мястэчку Удзінэ недалёка ад Венецыі. Яго бацька і дзядзька былі дэкаратарамі, два старэйшыя браты пасля сталі скульптарамі, і каб вылучыцца з сямейнага клана Афра яшчэ ў юнацтве пачаў падпісвацца толькі імем. Прайшоўшы навучанне ў Фларэнцыі, Венецыі і Рыме, у 1931 годзе Базальдэла атрымаў у Венецыі дыплом па класе жывапісу. У 20 гадоў у Мілане прайшла яго першая манаграфічная выстава. З 1935 года Афра рэгулярна выстаўляўся на Квадранале ў Рыме і Біенале ў Венецыі.

З дваццаці трох гадоў удзельнічаў у выставах, рабіў фрэскі і мазаікі, а ў жывапісе спрабаваў адзін за адным самыя розныя кірункі. У 1950 годзе ў Амерыцы Афра сутыкнуўся з абстрактным экспрэсіянізмам.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11884623X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
  2. Afro Basaldella // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11884623X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. 1 2 3 https://hedendaagsesieraden.nl/2021/01/18/afro/
  5. Afro
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11884623X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ва Удзінэ
Памерлі ў 1976 годзе
Памерлі ў Цюрыху
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся 4 сакавіка
Нарадзіліся ў 1912 годзе
Асобы
Памерлі 24 ліпеня