wd wp Пошук:

Анры дэ Валуа

Анры дэ Валуа (фр.: Valois, Henri de, sieur d’Orcé, лац.: Valesius, 10 верасня 1602—7 мая 1676), сьёр д’Арсэ — французскі гісторык антычнасці. Навучаўся ў калежы езуітаў у Вердэне, затым у Парыжы. Ва ўніверсітэце Буржа атрымаў юрыдычную адукацыю, але пакінуў юрыспрудэнцыю, каб заняцца гісторыяй. У 1654 годзе атрымаў званне каралеўскага гістарыёграфа з 1200 ліўраў рэнты. У 1664 годзе ўзяў шлюб з Маргарытай Шона, ад якой меў семярых дзяцей. Біяграфія Анры дэ Валуа (De vita Henrici Valesii) была напісана яго братам Адрыянам (1607—1692), таксама гісторыкам.

Анры дэ Валуа найбольш вядомы выданнямі і перакладамі на лацінскую мову антычных аўтараў. Сярод іх выданне прац грэчаскіх царкоўных гісторыкаў: «Царкоўная гісторыя Сакрата, Сазамена, Феадарыта і Евагрыя» (Socratis, Sozomeni, Theodoreti et Evagrii Historia ecclesiastica), сачыненні Еўсевія Кесарыйскага, выданне гісторыі Аміяна Марцэліна. У выданні Аміяна былі ўпершыню апублікаваны два ўрыўкі з сачыненняў познеантычных гісторыкаў, якія пазней у яго гонар атрымалі назву Ананім Валезія.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128969148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #128969148 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1603 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Гісторыкі Францыі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі 7 мая
Катэгорыя·Постаці французскага антыказнаўства
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1676 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных