.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Анры Хагуш (нар. 23 верасня 1986, Гагра, Абхазская АССР) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у тульскім «Арсенале».
Пачынаў кар’еру ў Абхазіі, але ўжо ў маладосці трапіў у маскоўскі «Спартак». З 2006 па 2008 гады выступаў за БАТЭ, дзе быў асноўным іграком, разам з барысаўскім клубам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У лютым 2009 года перайшоў у казанскі «Рубін», але амаль адразу быў аддадзены ў арэнду, гуляў у клубах расійскай Прэм’ер-лігі.
У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[4]. У матчы першага тура супраць «Мінска» прычыніў траўму Паўлу Вайцяхоўскаму, але і сам атрымаў траўму, з-за якой выбыў амаль да канца сезона. Вярнуўся ў строй у верасні 2013 года і зноў заняў месца ў аснове аўтазаводцаў. У складзе «Тарпеда-БелАЗ» выступаў на пазіцыі правага абаронцы.
У студзені 2014 года зноў стаў іграком БАТЭ[5]. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі правага абаронцы. У снежні 2014 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Арсенал» з Тулы[6]. З 2019 года стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У пачтаку 2021 года вырашыў перайсці на трэнерскую працу ў клубе, стаўшы памочнікам галоўнага трэнера.
У 2007 годзе правёў адзін матч за моладзевую зборную Расіі.