wd wp Пошук:

Андхра-Прадэш

А́ндхра-Пра́дэш (англ.: Andhra Pradesh) — штат на паўднёвым усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Махараштра, Чхатысгарх і Арыса на поўначы, Таміл-Наду на поўдні, Карнатака на захадзе і з Бенгальскім залівам на ўсходзе. Займае чацвёртае месца сярод штатаў па плошчы (275 068 км²) і насельніцтву (75,73 млн чалавек, 2001), буйнейшы і найбольш населены штат паўднёвай Індыі. Адміністрацыйны цэнтр — Хайдарабад.

Геаграфія

Андхра-Прадэш умоўна падзяляецца на тры геаграфічныя рэгіёны: Коста (Kosta, Coastal Andhra), Тэлангана (Telangana) і Раяласіма (Rayalaseema). Коста займае прыбярэжныя раўніны паміж Усходнімі Гатамі і Бенгальскім залівам. Тэлангана разлягаецца на захад ад Гатаў на Дэканскім плато. Раяласіма займае паўднёва-ўсходнюю частку штата і размяшчаецца на Дэканскім плато; яна аддзяляецца ад Тэлаганы Наламаскім узвышшам, а ад Косты Усходнімі Гатамі.

У Андхра-Прадэш другая па даўжыні берагавая лінія сярод індыйскіх штатаў — 970 км. Штат перасякаюць дзве вялікія ракі: Гадавары і Крышна.

Насельніцтва

Большасць насельніцтва належыць да тэлугу (85 %), мова тэлугу — другая па распаўсюджанасці ў Індыі. Этнічныя меншасці гавораць на урду (8 %), хіндзі (2,5 %) і тамільскай мове (1,5 %).

Вернікі — індуісты (86 %), мусульмане (9 %), хрысціяне (4 %).

Важнейшыя гарады:

Палітыка

Большасць месцаў у асамблеі штата займае Індыйскі нацыянальны кангрэс. Да 2004 года штатам кіравала партыя Тэлугу Дэсам, саюзніца Бхаратыя джаната парты па Нацыянальным дэмакратычным альянсе. Саюзная ІНК партыя Тэлангана Раштра Самітхі ў свой час адкалолася ад Тэлугу Дэсам парты з сепаратысцкім праектам стварэння асобнага штата Тэлангана.

Эканоміка

Плаціна ГЭС «Нагарджуна сагар» на рацэ Крышна

Валавы ўнутраны прадукт — 62 млрд доллараў (2005).

Сельская гаспадарка — асноўны сектар эканомікі Андхра-Прадэш. Воды Гадавары і Крышны выкарыстоўваюцца для арашэння рысавых, трысняговых, баваўняных, мангавых і тытунёвых палеткаў.

Штат займае другое месца ў краіне па запасах мінеральных рэсурсаў і першае месца па гідраэлектраэнергетычных магутнасцях.

У апошнія гады ў штаце актыўна развіваюцца інфармацыйныя і біялагічныя тэхналогіі. У 20062007 гг. штат Андхра-Прадэш займаў чацвёртае месца сярод усіх штатаў па ўзроўню экспарту IT-прадукцыі (19 млрд рупій).

На тэрыторыі штата размяшчаецца індыйскі касмадром Шрыхарыкота.

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Індыі
Катэгорыя·Андхра-Прадэш