wd wp Пошук:

Андрэян Дзмітрыевіч Захараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Захараў.

Андрэян (Адрыян) Дзмітрыевіч Захараў (8 (19) жніўня 1761 — 27 жніўня (8 верасня) 1811, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, прадстаўнік стылю ампір. Стваральнік комплексу будынкаў Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу.

Біяграфія

Нарадзіўся 8 жніўня 1761 года ў сям’і дробнага служачага Адміралцейств-калегіі. У раннім узросце быў аддадзены бацькам у мастацкае вучылішча пры пецярбургскай Акадэміі Майстэрстваў, дзе правучыўся да 1782 года. Яго настаўнікамі былі А. П. Какорынаў, І. Я. Староў і Ю. М. Фельтэн. У 1778 году Андрэян Захараў атрымаў сярэбраны медаль за праект загараднага дома, у 1780 — Вялікую сярэбраны медаль за «архітэктурную кампазіцыю, якая прадстаўляе дом прынцаў». Пры заканчэнні вучылішча атрымаў вялікі залаты медаль і права на пенсіянерскую(руск.) бел. паездку за мяжу для працягу адукацыі. Працягваў вучыцца ў Парыжы з 1782 па 1786 у Ж. Ф. Шальгрэна(руск.) бел..

У 1786 годзе вярнуўся ў Пецярбург і пачаў працаваць выкладчыкам у Акадэміі мастацтваў, адначасова пачаўшы займацца праектаваннем. Праз некаторы час Захарава прызначылі архітэктарам ўсіх недабудаваных будынкаў Акадэміі Майстэрстваў.

У канцы 1799 года ўказам Паўла I Захараў быў прызначаны галоўным архітэктарам Гатчыны, дзе прапрацаваў амаль два гады.

Пасля гэтага ён працаваў у Санкт-Пецярбургу, дасягнуў звання галоўнага архітэктара Марскога ведамства.

З 1787 года Захараў выкладаў у Акадэміі Майстэрстваў, сярод яго вучняў быў архітэктар А. І. Мельнікаў.

З 1794 года Захараў стаў акадэмікам пецярбургскай Акадэміі Майстэрстваў.

Зноскі

  1. 1 2 Захаров Андреян Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
  3. Andrejan Dmitrijewitsch Sacharow // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Andreyan Zakharov // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Архітэктары Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Памерлі 8 верасня
Катэгорыя·Архітэктары Гатчыны
Катэгорыя·Пенсіянеры Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя на Лазараўскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Памерлі ў 1811 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Пахаваныя на Смаленскіх праваслаўных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1761 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары Ніжняга Ноўгарада
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы