wd wp Пошук:

Аляксандр Піліпавіч Какорынаў

Аляксандр Піліпавіч Какорынаў (руск.: Александр Филиппович Кокоринов; 29.6 (10.7).1726, Табольск — 10 (21) .3.1772, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар. З 1740 года вучыўся ў Табольску, затым у Маскве ў архітэктурнай школе Д. В. Ухтомскага. З 1754 года жыў у Пецярбургу. З 1761 года — дырэктар, з 1765 года — прафесар, з 1769 года — рэктар Акадэміі мастацтваў. Раннія творы Какорынава звязаны з архітэктурай барока (палац-сядзіба К. Г. Разумоўскага ў Пятроўска-Разумоўскім ў Маскве, 1752—1753, перабудавана), пазнейшыя пабудовы — ранняга класіцызму (палац К. Г. Разумоўскага, 1762-66, і Акадэмія мастацтваў, 1764-88, сумесна з Ж. Б. М. Вален-Дэламотам — у Санкт-Пецярбургу).

Зноскі

  1. 1 2 Кокоринов Александр Филиппович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 21 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Табольску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1726 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1772 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»