wd wp Пошук:

Андрэй Уладзіміравіч Рум

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рум. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Рум (нар. 19 студзеня 2002, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Слуцк».

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у Лідзе, на юнацкім узроўні выступаў за гродзенскі «Нёман», навучаўся ў мінскай Акадэміі АБФФ, пасля заканчэння якой у 2019 годзе трапіў у склад «Слуцка», дзе стаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды клуба. Дэбютаваў за «Слуцк» 29 жніўня 2020 года ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лакаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. 1 лістапада 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Энергетыкам-БДУ» (2:0).

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У сакавіку 2019 годзе знаходзіўся ў складзе зборнай на элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы, але на поле не выхадзіў.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019дубльСлуцк131
2020Д1Слуцк10

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[1].

Зноскі

  1. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (13):
Футбалісты Беларусі
Нарадзіліся ў Лідзе
Нарадзіліся 19 студзеня
Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Ігракі ФК Слуцк
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў 2002 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Асобы
Футбалісты паводле алфавіта
Спартсмены паводле алфавіта