wd wp Пошук:

Андрэй Уладзіміравіч Мацук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мацук. Андрэй Уладзіміравіч Мацук (нар. 4 снежня 1978, Полацк) — беларускі гісторык, спецыяліст па Вялікім княстве Літоўскім XVIII ст. Доктар хабілітаваны ў галіне гісторыі (2021).

Біяграфія

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага універсітэта (2001). У 2005 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Барацьба магнацкіх груповак на беларускіх землях ВКЛ за палітычнае вяршэнства (1717—1763 гг.)». Пасля абароны дысертацыі працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у 2005—2006 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, 2006—2010 — навуковы супрацоўнік, 2010—2019 — старшы навуковы супрацоўнік, 2019—2020 — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу. Навуковая ступень доктара хабілітаванага нададзена рашэннем Навуковай рады Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук у 2021 г.

Жанаты. Мае дачку і сына.

Палітычны пераслед

24 верасня 2020 года схоплены паблізу ўласнага дома ў сувязі з удзелам у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў прэзідэнта у Беларусі 9 жніўня 2020 года, абвінавачаны ў парушэнні ч.1 арт.23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь і быў пакараны судом 13 соднямі адміністрацыйнага арышту[1]. 23 лістапада ў эфір праграмы «Ідэя Х» на Еўрарадыё выйшаў запіс інтэрв’ю з ім Зміцера Лукашука і Максіма Гарунова[2]. 26 лістапада пасля масавага звальнення з Інстытута гісторыі НАНБ падпісаў ліст да адміністрацыі з асуджэннем рэпрэсій і адмовіўся ад прапановы працягнуць кантракт у знак салідарнасці з тымі, каму раней паведамілі пра непрацягненне працоўных адносін з 1 студзеня 2021 г.[3].

11 снежня зноў быў затрыманы ва ўласным доме супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і адвезены ў Маскоўскае РУУС Мінска(бел. (тар.)) бел.. 14 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Матыль[4][5][6][7]) кіруючыся ч. 3 арт. 23.34 КоАП пакарала Мацука 15 соднямі адміністрацыйнага арышту за святкаванне 4 снежня з калегамі і суседзямі дня нараджэння ў двары дома, дзе стала пражывае[8][9][10][11][12]. Адвакат даводзіў, што доказную базу абвінавачвання нельга будаваць толькі на двух фотаздымках і пытаў: «Чаму мой кліент не мог адзначыць свой дзень нараджэння ў двары свайго дома з суседзямі і сябрамі?». На гэта суддзя Матыль прамовіла, звяртаючыся да Мацука: «Інтэрнэтам карыстаецеся? Пра палітычную сітуацыю ў краіне ведаеце? Пра тое, што дваровыя чаяванні — гэта форма пратэсту, у курсе?», задавала пытанні: «Які заклік нясе плакат з надпісам „Дзякуй гісторыкам“?», «Хто купляў торты?», «Ці доўга яны стаялі?», «Ці маглі прысутныя на іх глядзець?»[9]. Выйшаў на волю 26 снежня 2020 г.[13]

Навуковая дзейнасць

У сферу навуковых зацікаўленняў уваходзяць: унутрыпалітычнае становішча беларускіх зямель ВКЛ XVIII ст., асаблівасці будовы і функцыянавання парламенцкай сістэмы ВКЛ XVIII ст., заканамернасці і асаблівасці фарміравання і функцыянавання рэгіянальных павятовых эліт ВКЛ у XVIII ст., гісторыя дзяржавы і права, прававой і палітычнай думкі ВКЛ XVIII ст., дзяржаўныя інстытуты ВКЛ XVIII ст.

З 2004 г. з’яўляецца ўдзельнікам некалькіх міжнародных навукова-даследчых праектаў, якія былі рэалізаваны і рэалізуюцца пад кіраўніцтвам прафесара Генрыха Люлевіча (1950—2019) і прафесара Анджэя Рахубы. Сярод іх праекты выдання спісаў дэпутатаў Галоўнага Трыбунала ВКЛ, спісаў ураднікаў і саноўнікаў ВКЛ (Віленскае, Трокскае, Полацкае, Мсціслаўскае, Берасцейскае, Новагародскае (Навагрудскае) ваяводствы) (NPRH nr N N108 203536; NPRH nr 12H 11 0016 80; NPRH nr 11H 11 0036 80; NPRH nr 11H 18 0370 86), парламентарыяў ВКЛ на соймах Рэчы Паспалітай (NPRH nr 11H 18 0130 87), а таксама навуковы праект па выданні актаў новагародскага (навагрудскага) сойміка (NPRH nr 0057/NPRH2/H11/81/2012).

Аўтар больш за 120 навуковых прац.

Працы

Манаграфіі

Калектыўныя манаграфіі

Навукова-даведачныя выданні

Навуковыя зборнікі

Выбраныя навуковыя артыкулы

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Задержан белорусский историк Андрей Мацук: он осуждён на 13 суток Архівавана 19 снежня 2020. TUT.BY (25-26.09.2020)
  2. Мацук: азіраючыся ў мінулае — рухацца наперад, такая ідэя нам сёння патрэбна Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM (23.11.2020)
  3. Денис Мартинович. Из Института истории уволены семь сотрудников. Еще пятеро ушли сами в знак солидарности Архівавана 23 студзеня 2021. TUT.BY (27.11.2020)
  4. Татьяна Мотыль(нявызн.) . Чиновники инфо. База данных белорусских госслужащих. Чиновники Инфо. База данных белорусских госслужащих.
  5. Валерий Щукин. Массовое попрание правящим режимом конституционных гарантий гражданам страны нарастает как снежный ком.(нявызн.) . Наш дом (24.01.2020)
  6. Александр Лычавко. «Вопиющие нестыковки»: 15 беларуских судей, которые дают сутки и штрафы по политическим мотивам(нявызн.) . The Village. The Willage (27.10.2020)
  7. 1570 сутак за чатыры месяцы: суддзі-антырэкардсмены па палітычных справах Еўрапейскае радыё для Беларусі = Euroradio FM (14.12.2020)
  8. После обысков на Железнодорожной трое получили «сутки» за празднование дня рождения во дворе Архівавана 18 снежня 2020. TUT.BY (15.12.2020)
  9. 1 2 Трох жыхароў Грушаўкі асудзілі на 15 содняў за чаяванне ў двары. «Вінаваты» торцікі з Пагоняй Зялёны партал. Таварыства «Зялёная сетка» (17.12.2020)
  10. Felix Ackermann (Warschau). Repression und neuer Aufbruch. In Minsk entlassene Historiker gehen ins Exil nach Polen und Litauen (нем.) // Frankfurter Allgemeine Zeitung. — 2021. — Mittwoch 20 Januar (Nr. 16). — S. 12
  11. Felix Ackermann (Warschau). Exodus aus Belarus: Unterdrückung und neuer Aufbruch (нем.). FAZ.NET (Aktualisiert AM 23.01.2021-22:48).
  12. Felix Ackermann. Łukaszenka każe Akademii Nauk wyrzucać badaczy za wsparcie protestów // Gazeta Wyborcza : газета. — 2021. — 29 stycznia.
  13. Кацярына Крывічаніна Facebook

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту
Катэгорыя·Гісторыкі
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага