.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Андрэй Альшанік (нар. 3 мая 1999, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».
Выхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2015 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, на наступны год замацаваўся ў дубліруючым складзе. У 2015 годзе гуляў за барысаўскі клуб таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1).
У жніўні 2018 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[2]. У складзе сталічнай каманды стаў выхадзіць у стартавым складзе і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У сакавіку 2019 года быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану»[3], дзе таксама быў іграком асновы. У жніўні 2019 года вярнуўся ў «Энергетык-БДУ»[4]. 11 жніўня 2019 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць БАТЭ (1:4). У далейшым яшчэ некалькі разоў з’явіўся ў асноўнай камандзе, аднак пераважна гуляў за дубль.
У студзені 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Смалявічаў»[5]. Рыхтаваўся разам з камандай да новага сезона, аднак у сакавіку пакінуў яе[6], так і не згуляўшы ў афіцыйных матчах, і неўзабаве адправіўся на прагляд у «Крумкачы». У красавіку 2020 года стаў іграком сталічнага клуба[7], дзе спачатку гуляў у стартавым складзе, пазней стаў часцей выхадзіць на замену.
У студзені 2021 года разарваў кантракт з «Энергетыкам-БДУ»[8] і стаў трэніравацца з мазырскай «Славіяй», з якой у лютым падпісаў пагадненне[9]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, часам заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[10].
У студзені 2016 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі выступаў на Кубку развіцця ў Мінску. У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
8 чэрвеня 2019 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0), адзначыўся голам і чатырма галявымі перадачамі.
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2015 | дубль | БАТЭ | ![]() | 3 | 0 |
2016 | дубль | БАТЭ | ![]() | 27 | 3 |
2017 | дубль | БАТЭ | ![]() | 21 | 4 |
2018 (1) | дубль | БАТЭ | ![]() | 17 | 5 |
2018 (2) | Д2 | Энергетык-БДУ | ![]() | 13 | 0 |
2019 (1) | Д2 | Нафтан | ![]() | 12 | 4 |
2019 (2) | Д1 | Энергетык-БДУ | ![]() | 4 | 0 |
2020 | Д2 | Крумкачы | ![]() | 24 | 5 |
2021 | Д1 | Славія | ![]() | 20 | 0 |