wd wp Пошук:

Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дапкюнас. Андрэ́й Вадзі́мавіч Дапкю́нас (11 красавіка 1963, Мінск) — беларускі дыпламат, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі (з 2020).

Біяграфія

Нарадзіўся 11 красавіка 1963 года ў Мінску, паходзіць з інтэлігентнай сям’і. Яго бацька — вядомы тэатральны дзеяч, працаваў у Міністэрстве культуры, Купалаўскім тэатры; маці ўзначальвала музей Янкі Купалы (яна з’яўляецца ўнучатай пляменніцай паэту)[3].

У 1985 годзе скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. У 19891990 гадах у якасці аспіранта-даследчыка навучаўся ў Лонданскай школе эканомікі. Абараніў дысертацыю «Палітычная культура моладзі Вялікабрытаніі» у Беларускім дзяржаўным універсітэце[4]. Кандыдат філасофскіх навук (1991).

На дыпламатычнай службе з 1992 года. Працаваў другім сакратаром у Пастаянным прадстаўніцтве Рэспублікі Беларусь пры ААН у Нью-Ёрку (19921994) і на розных кіраўнічых пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь. На працягу амаль 10 гадоў (19952004) кіраваў амерыканскім рэгіянальным падраздзяленнем Міністэрства замежных спраў Беларусі.

З 2004 года па люты 2011 года быў Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[5][6]. 13 снежня 2011 года зноў прызначаны кіраўніком беларускай дыпламатычнай місіі пры ААН у Нью-Ёрку[7].

У 2006 годзе працаваў старшынёй Выканаўчага савета Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ)[8]. У 2008 годзе з’яўляўся намеснікам старшыні Эканамічнага і Сацыяльнага Савета ААН (ЭКАСАС)[9]. Быў першым прадстаўніком Рэспублікі Беларусь, які звярнуўся да Генеральнай Асамблеі ААН на беларускай мове[10].

7 жніўня 2017 года быў вызвалены з пасады прадстаўніка Беларусі пры ААН[11] і прызначаны на пасаду намесніка міністра замежных спраў[12].

20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Славеніі; Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ)[13].

Літаратура

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 26 верасня 2016.
  2. (unspecified title) Праверана 3 кастрычніка 2016.
  3. nashaniva.by
  4. Вытрымкі з аўтарэферату дысертацыі
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 421 ад 27 жніўня 2004 года «Аб прызначэнні А. В. Дапкюнаса Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый» Архівавана 12 ліпеня 2019.
  6. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 г. № 48 «Аб вызваленні ад пасады А. В. Дапкюнаса»(недаступная спасылка)
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 13 декабря 2011 г. № 583 «О назначении А. В. Дапкюнаса» (1/13149) Архівавана 24 верасня 2015.
  8. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры ААН абраны на пасаду старшыні Выканаўчага савета ЮНІСЕФ
  9. Аб выбранні прадстаўніка Беларусі намеснікам старшыні ЭКАСАС
  10. Выступ прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у агульнай дыскусіі Генеральнай Асамблеі ААН, 29 верасня 2008 года
  11. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2019. Праверана 9 жніўня 2017.
  12. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (7 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2019. Праверана 9 жніўня 2017.
  13. копія = Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 284 «Об А. В. Дапкюнасе»(руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскай школы эканомікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Славеніі
Катэгорыя·Дыпламаты Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пастаянныя прадстаўнікі Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка