wd wp Пошук:

Андрэй Аркадзевіч Шпунт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шпунт. Андрэй Аркадзевіч Шпунт (нар. 1969, Мінск) — беларускі гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2008). Сын вядомага беларускага рэстаўратара Аркадзя Шпунта.

Біяграфія

Скончыў у 1997 годзе БДУ. У 1989—1994 гадах супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. У 1996—1998 гадах супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (генеалагічныя даследаванні), у 1998—2000 гадах — вядучы спецыяліст Дзяржкамархіва (геральдыка і генеалогія)[1].

У 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Перыядызацыя і класіфікацыя гарадской геральдыкі Беларусі». Навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Аўтар шэрагу навуковых і папулярных публікацый[1] па айчыннай ваеннай гісторыі і геральдыцы.

Аўтар зацверджаных праектаў гербаў Маладзечна, Заслаўя, Крупак, Акцябрскага (Рудабелка), Белаазёрска, Івянца[1] і інш.

Зноскі

  1. 1 2 3 Андрэй Шпунт. «ГАЛАНТНЫЙ ВЕК»…

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Архівісты Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Геральдысты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы