wd wp Пошук:

Андрэй Анатольевіч Бараноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бараноўскі. Андрэй Анатольевіч Бараноўскі (нар. 1977, Жлобін, Гомельская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. З 2020 года намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт і Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачынаў слесарам аварыйна-аднаўленчых работ у камунальным жыллёвым унітарным прадпрыемстве «Уніком» у Жлобіне. З 2002 па 2010 год працаваў на гэтым жа прадпрыемстве майстрам па эксплуатацыі аб’ектаў інжынернага абсталявання і сетак, начальнікам вытворчасці водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі, начальнікам цэха каналізацыі. З 2010 года — вядучы інжынер па якасці камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Жлобінскага раёна».

У 2015 годзе прызначаны намеснікам старшыні Жлобінскага райвыканкама, у 2016 годзе — старшынёй камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. З 15 лістапада 2018 года па верасень 2020 года — старшыня Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта[2]. У верасні 2020 года прызначаны на пасаду намесніка старшыні Гомельскага аблвыканкама.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 http://www.ch-smi.by/andrej-anatolevich-baranovskij-predsedatel-oktyabrskogo-rajispolkoma/
  2. Андрей Анатольевич Барановский — председатель Октябрьского райисполкома(руск.) . Чырвоны Кастрычнік (15 лістапада 2018). Праверана 3 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жлобіне
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старшыні Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ