wd wp Пошук:

Андрэй Аляксандравіч Міронаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міронаў. Андрэй Аляксандравіч Міронаў (прозвішча пры нараджэнні: Менакер, руск.: Андрей Александрович Миронов; 8 сакавіка 1941 — 16 жніўня 1987) — савецкі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр-пастаноўшчык, сцэнарыст, эстрадны спявак, народны артыст РСФСР.

Біяграфія

Сям’я бацькоў

Андрэй Аляксандравіч Міронаў нарадзіўся 7 сакавіка 1941 года, у радзільным доме імя Рыгора Львовіча Граўэрмана, у сям’і вядомых эстрадных артыстаў Аляксандра Сямёнавіча Менакера і Марыі Уладзіміраўны Міронавай.

Дзіця нарадзілася 7 сакавіка, аднак бацькі ўказалі ў якасці даты нараджэння 8 сакавіка. На тэму гэтай даты бацькі нават выканалі рэпрызу: «Андрэй — падарунак жанчынам у Жаночы дзень 8 сакавіка».

Брат (па бацьку): Кірыл Аляксандравіч Ласкары. Дачка: Марыя Андрэеўна Міронава (ад Кацярыны Георгіеўны Градавай). Прыёмная дачка: Марыя Андрэеўна Галубкіна (ад Ларысы Іванаўны Галубкінай). Траюрадны брат: рэжысёр Леанід Ісакавіч Менакер.

Юнацтва

У 1948 годзе Андрэй Менакер паступіў у першы клас 170-й мужчынскай школы горада Масквы. У 1950 годзе бацькі мяняюць прозвішча Андрэю, ён становіцца Міронавым.

У 1952 годзе адбылася першая спроба зняцца ў кіно. Спроба аказалася няўдалай: Андрэй быў не зацверджаны Аляксандрам Лукiчом Птушко на здымках фільма «Садко».

У 1955 годзе адбыўся тэатральны дэбют Міронава на школьнай сцэне. Андрэй сыграў ролю фон Краўзэ ў спектаклі «Рускія людзі» паводле К.Сіманава.

У 1958 годзе Андрэй Міронаў заканчвае школу і паступае ў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна пры Дзяржаўным акадэмічны тэатры імя Я.Вахтангава.

У 1960 годзе Андрэй Міронаў здымаецца ў сваім першым фільме : «А калі гэта каханне?/А если это любовь?» Рэжысёра Юлія Якаўлевіча Райзмана.

Творчасць

Працаваў у Тэатры сатыры. Камедыйны акцёр, іранічны, элегантны, адораны пластычна і музыкальна. У многіх (асабліва позніх) работах выявіўся драматычны талент Андрэя Міронава, яго здольнасць да глыбокага псіхалагічнага аналізу, вострай трактоўкі ролі: Жадаў («Даходнае месца» А. Астроўскага, 1967), Фігаро («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ, 1969), Хлестакоў («Рэвізор» М. Гогаля, 1972), Чацкі («Гора ад розуму» паводле А. Грыбаедава, 1976), Лапахін («Вішнёвы сад» А. Лэхава, 1983). Паставіў: «Бывай, канферансье» Р. Горына (1984, роля Канферансье), «Цені» М. Салтыкова-Шчадрына (1987, роля Клаверава) і інш.

3 1961 здымаўся ў кіно: «Сцеражыся аўтамабіля» (1966), «Брыльянтавая рука» (1969), «Уласнасць рэспублікі» (1971), «Саламяны капялюшык» (1974), «12 крэслаў» (1976), «Мой сябар Іван Лапшын» (1982, вып. 1985), «Бландзінка за вуглом» (1984), «Перамога» (1985) і інш.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119040069 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
  2. Andrey Aleksandrovich Mironov // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Andrei Mironov // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Дынастыя Менакераў — Міронавых
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ад інсульту
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Маскоўскага тэатра Сатыры
Катэгорыя·Памерлі на сцэне
Катэгорыя·Тэлевядучыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Акцёры агучвання ў СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Тэлевядучыя СССР
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Тэлевядучыя XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў Рызе
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Акцёры СССР
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта