wd wp Пошук:

Андронік IV Палеалог

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Андронік.

Андронік IV Палеалог (грэч.: Ανδρόνικος Δ’ Παλαιολόγος; 2 красавіка 1348 — 28 чэрвеня 1385) — візантыйскі імператар з 1376 па 1379 гг. Старэйшы сын імператара Іаана V Палеалога ад яго жонкі Алены Кантакузіны, дачкі Іаана VI Кантакузіна, брат Мануіла II.

Біяграфія

Нягледзячы на тытул са-імператара з пачатку 1350-х, ён паўстаў у 1373 годзе, калі султан Мурад I вымусіў Іаана V стаць васалам. Андронік IV аб’яднаўся з сынам Мурада, які паўстаў супраць свайго ўласнага бацькі, але паўстанні не мелі поспеху. Мурад асляпіў сына і запатрабаваў, каб Іаан V асляпіў Андроніка IV, але той асляпіў Андроніка толькі на адно вока.

У 1376 годзе генуэзцы дапамаглі Андроніку бегчы з турмы і ўзяць пад свой кантроль Канстанцінопаль, на які ў хуткім часе, аднак, здзейснілі напад ворагі Генуі — венецыянцы, якія зрынулі Андроніка ў 1379 годзе і аднавілі ўладу Іаана V. Андроніку пакінулі званне са-імператара і далі ў асабістую ўласнасць горад Селімбрыю (Сіліўры), дзе ён памёр у 1385 годзе.

З жонкай Марыяй (Кера Марыя, манашка Макарыя), дачкой цара Балгарыі Іаана-Аляксандра і Феадоры Валашскай, у Андроніка IV было некалькі дзяцей, сярод Іаан VII Палеалог, імператар у 1390 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стамбуле
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1348 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дынастыя Палеалогаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 красавіка
Катэгорыя·Палеалогі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Стамбуле
Катэгорыя·Памерлі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1385 годзе
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XIV стагоддзя