wd wp Пошук:

Андрай Кіска

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кіска.

А́ндрай Кі́ска (славацк.: Andrej Kiska; 2 лютага 1963, Попрад, ЧССР) — прэзідэнт Славакіі (2014-2019), славацкі прадпрымальнік, мецэнат. Менеджар года-2006, лаўрэат прэміі «Крыштальнае крыло» за філантрапію (2011).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Попрадзе ў сям’і настаўнікаў. Скончыў электратэхнічны факультэт Браціслаўскага тэхнічнага ўніверсітэта са званнем інжынера-мікраэлектроніка. Працаваў праектантам у Попрадзе[5]. У 1990 годзе з’ехаў у Злучаныя Штаты, дзе працаваў на будоўлі, помпавай станцыі і ў рэстаране хуткага харчавання[6][7].

Неўзабаве інвеставаў увесь заробак у акцыі амерыканскай брокерскай кампаніі, якая дзейнічала на таварнай біржы. Праз тры тыдні яна, аднак, збанкрутавала[7]. Паводле ўласнага прызнання, яго побыт у ЗША вызначыў будучую кар’еру: «З Амерыкі я вярнуўся з непахісным намерам займацца прадпрымальніцтвам»[8].

Андрай Кіска вярнуўся на радзіму ў снежні 1991[7]. У сакавіку 1992 разам з братам Яраславам і стрыем Быстрыкам заснаваў у Кежмарку таварыства з абмежаванай адказнасцю «Triangle group international»[9][10], якое дзейнічала як філіял аднайменнай кампаніі з Паўночнай Караліны, належнай іхнім сябрам[7]. Фірма валодала сеткай ювелірных майстэрняў у Славакіі і мела філіял у Остраве. Пасля няўдачы з вырабам уласных залатых упрыгажэнняў яна занялася закупкай іх у славацкіх і чэшскіх вытворцаў і перапродажам у Злучаных Штатах. З гэтай мэтай у ЗША яны заснавалі кампанію «Eurogold», якая, аднак, не вытрымала канкурэнцыі[7].

8 кастрычніка 1996 прадпрымальнікі заснавалі ТАА «TatraCredit»[11], якая займалася набыццём бытавой электронікі непасрэдна ад вытворцаў, пасля прадаючы яе пакупнікам у растэрміноўку. Пазней асартымент таксама пашырыўся на мэблю, спартыўныя тавары, цацкі і да т. п. У 1999 Кіскі заснавалі акцыянернае таварыства «Quatro»[12], якое прапаноўвала афармленне растэрміноўкі непасрэдна ў крамах. Як зазначыў Андрай Кіска: «Гэта тыповая амерыканская мадэль, калі вы валодаеце паспяховай фірмай і самі ствараеце ёй канкурэнцыю»[8].

Сетка звязаных фірмаў «TatraCredit» і «Quatro» паступова дапоўнілася акцыянерным таварыствам «Slovenská požičovňa»[13], Q — CAR[14] і «Slovenské kreditné karty»[15], дзякуючы чаму стала найбуйнейшай у Славакіі крэдытнай фірмай з прыкладна 400 000 кліентаў[7]. У снежні 2004 пяць гэтых кампаній набыў Усеагульны крэдытны банк[16] і ўключыў іх у структуру холдынгавай кампаніі «Consumer Finance Holding»[17][18].

У 2006 годзе Андрай Кіска разам з былым калегам і заснавальнікам рэкламнай агенцыі Ігарам Бросманам заснаваў некамерцыйную арганізацыю «Добры ангел»[19]. У 2011 атрымаў узнагароду «Крыштальнае крыло» за філянтрапію[20].

У 2014 годзе перамог на прэзідэнцкіх выбарах, у другім туры набраўшы 59,38 % галасоў.

Зноскі

  1. Andrej Kiska // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Andrej Kiska // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Kandidát na prezidenta Andrej Kiska o svojom svetonázore(нявызн.)  (недаступная спасылка). Humanisti.sk (25 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2014. Праверана 23 March 2014.
  4. Sledovali sme online: Do Kisku sa pustil Fico aj Kňažko. Pre scientológiu(нявызн.)  (недаступная спасылка). Hospodárske noviny (12 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2014. Праверана 23 March 2014.
  5. Andrej Kiska(славацк.) . Aktuality.sk. Праверана 21 сакавіка 2014.
  6. Čorná, Tina. milionár Andrej Kiska: Dobro treba robiť z princípu(славацк.) . SME. Праверана 21 сакавіка 2014.
  7. 1 2 3 4 5 6 Baťo, Rado. Архіўная копія(славацк.)  (недаступная спасылка). Trend. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2014. Праверана 2 красавіка 2014.
  8. 1 2 Ondrejka, Jana. Архіўная копія(славацк.)  (недаступная спасылка). Next Future. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2014. Праверана 2 красавіка 2014.
  9. Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : TRIANGLE GROUP INTERNATIONAL, s.r.o.; skrátený názov: TGI, s.r.o.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
  10. TRIANGLE GROUP INTERNATIONAL, s.r.o. : O nás(славацк.) . TGI. Праверана 21 сакавіка 2014.
  11. Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : TatraCredit, s.r.o. Kežmarok(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
  12. Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : QUATRO, a.s.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
  13. Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : SLOVENSKÁ POŽIČOVŇA, a.s.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
  14. Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Q - CAR, a.s.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
  15. Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Slovenské kreditné karty, a.s.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
  16. Kláseková, Martina. Архіўная копія(славацк.)  (недаступная спасылка). Trend. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2014. Праверана 2 красавіка 2014.
  17. Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Consumer Finance Holding, a.s.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
  18. Архіўная копія(славацк.)  (недаступная спасылка). Consumer Finance Holding. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2014. Праверана 2 красавіка 2014.
  19. Zakladatelia(славацк.) . Dobrý anjel. Праверана 21 сакавіка 2014.
  20. Архіўная копія(славацк.)  (недаступная спасылка). Krištáľové krídlo. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2014. Праверана 2 красавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філантропы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжам Прыбіны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Людавіта Штура 1 класа
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1963 годзе
Катэгорыя·Прэзідэнты Славакіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Прадпрымальнікі Славакіі
Катэгорыя·Мецэнаты Славакіі
Катэгорыя·Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
Катэгорыя·Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Попрадзе