wd wp Пошук:

Анатоль Фёдаравіч Кавалёў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кавалёў. Анатоль Фёдаравіч Кавалёў (10 мая 1926, вёска Даўгаполле, Гарадоцкі раён — 20 студзеня 2015, Віцебск) — беларускі мастацтвазнавец, жывапісец, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1992).

Біяграфія

Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1958). 3 1963 года працаваў у Віцебскім дзяржаўным універсітэце. У 19651976 гадах загадваў кафедрай дэкаратыўнага мастацтва, у 19771980 гг. — кафедрай малюнка і методыкі выяўленчага мастацтва. Даследваў тэорыю і практыку дызайну. Навуковую і вучэбна-метадычную дзейнасць спалучаў з творчасцю. Распрацаваў эмблему Ульянаўскага аўтазавода, шэраг юбілейных медалёў.

Напісаў 3 кнігі (2 у сааўтарстве) і каля 60 артыкулаў па пытаннях выяўленчага мастацтва, дызайну і эстэтычнага выхавання. У 1977 годзе яму было прысвоена навуковае званне дацэнт, а ў 1992 годзе — званне прафесар.

Акрамя метадычнай і навуковай работы А. Ф. Кавалёў шмат часу аддаваў творчасці. Творы мастака экспанаваліся на міжнародных, усесаюзных, рэспубліканскіх і абласных мастацкіх выставах. Яго работы знаходзяцца ў Эрмітажы, Ульянаўскім мастацкім музеі, у Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, у Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі і інш.

Мастак працаваў у розных жанрах, аднак любімым жанрам лічыў пейзаж.

Сярод жывапісных работ: «Бацька Мінай» (1980), «Бацькава хата», «3 вогненнай вёскі» (абедзве 1986), «Сафія Полацкая» (1987), «Позняя восень», «Вёска Даўгаполле» (абедзве 1988), «Дарога да Пушкіна» (1992), «Віцебская даўніна», «Зімовая казка» і трыпціх «Гімн старому Віцебску» (усе 1996).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Кандыдаты мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Дызайнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі