wd wp Пошук:

Анатоль Фёдаравіч Дзюбко

Анатоль Фёдаравіч Дзюбко (1923—2009) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вяліка Айчыннай вайны Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Магіла Дзюбко на Усходніх могілках Мінска.

Анатоль Дзюбко нарадзіўся 15 снежня 1923 года ў вёсцы Горваль (цяпер Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў у калгасе. У ліпені 1941 года Дзюбко быў прызваны на службу ў Чырвоную Армію. У 1942 годзе ён скончыў Адэскае артылерыйскае вучылішча. З лістапада таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прыймаў удзел у баях на Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім, Ленінградскім франтах. Быў паранены. Да жніўня 1944 года лейтэнант Анатоль Дзюбко камандаваў батарэяй 589-га лёгкага артылерыйскага палка 78-й лёгкай артылерыйскай брыгады 27-й артылерыйскай дывізіі прарыву 10-й гвардзейскай арміі 2-га Прыбалтыйскага фронта. Удзельнічаў у баях на тэрыторыі Латвійскай ССР[1].

29 жніўня 1944 года, калі назіральны пункт атрылерыстаў і стралковае падраздзяленне апынуліся у акружэнні на паўночным захадзе ад горада Мадана, Дзюбко прыняў камандаванне на сябе і арганізаваў кругавую абарону. Калі вораг ужо знаходзіўся ў непасрэднай блізкасці ад яго месцазнаходжання, Дзюбко выклікаў агонь дывізіёна на сябе[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым мужнасць і гераізм» лейтэнант Анатоль Дзюбко быў удастоены вызокага звання Героя Савецакга Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 5463[1].

Пасля заканчэння вайны Дзюбко працягнуў службу ў Савецкй Арміі. У 1945 годзе скончыў Ваенную артылерыйскую камандную акадэмію. У 1976 годзе у званні палкоўніка Дзюбко быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінске, працаваў інжынерам КБ завода імя Арджанікідзэ. Памер 24 верасня 2009 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, ордэнам «За службу радзіме ва Узбронеых Сілах СССР» 3-й ступені, шэрагам медаляў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Анатоль Фёдаравіч Дзюбко на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Палкоўнікі СССР
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1923 годзе
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся 15 снежня
Асобы
Памерлі ў 2009 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Кавалеры ордэна Леніна
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» II ступені
Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Нарадзіліся ў Рэчыцкім раёне
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Памерлі 24 верасня
Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Памерлі ў Мінску
Героі Савецкага Саюза
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга