wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Карташэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карташэвіч. Анатоль Мікалаевіч Карташэвіч (11 лютага 1949, Слуцк, Мінская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аўтатрактарабудавання. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994), акадэмік Інжынерна-тэхналагічнай і Інжынернай акадэміі Рэспублікі Беларусь, акадэмік Акадэміі аграрнай адукацыі, член Міжнароднай асацыяцыі Еўрапейскіх універсітэтаў. Кембрыджскім біяграфічным цэнтрам прызнаны «Чалавекам года» (1998).

Біяграфія

Скончыў БСГА (1971), дзе і працуе (у 1993—1996 гг. дэкан па міжнародных сувязях, у 1996—2002 гг. першы прарэктар).

Аўтар звыш за 730 навукова-метадычных работ, у тым ліку 3 манаграфій, звыш за 20 кніг і брашур па паляпшэнні эксплуатацыйных характарыстык рухавікоў унутранага згарання, па актуальных праблемах аграрнай адукацыі. Аўтар 155 патэнтаў на вынаходствы, асобныя з якіх былі ўкаранёны на заводах краін СНД па вытворчасці рухавікоў (Наберажныя Чалны, Санкт-Пецярбург, Харкаў). Распрацаваў сістэмы аховы рухавікоў ад цеплавых і механічных перагрузак, прынцыпы павышэння экалагічных і эканамічных паказчыкаў работы дызеляў. Вынікі яго навуковай работы надрукаваны ў Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Японіі, Кітаі, Польшчы, Румыніі, Расіі і інш. Выдаў 8 манаграфій, 14 вучэбных дапаможнікаў, звыш 20 кніг і брашур.

Асноўныя публікацыі

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 61 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (27 лютага 2021).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Акадэмікі Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай інжынернай тэхналагічнай акадэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Машынабудаўнікі Беларусі