wd wp Пошук:

Анатоль Мікалаевіч Байдачны

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Анатоль Мікалаевіч Байдачны (нар. 1 кастрычніка 1952, Масква, РСФСР, СССР) — савецкі футбаліст (нападнік), трэнер.

Кар’ера футбаліста

Выхаванец футбольнай школы горада Обнінска, вучань Юрыя Аляксеевіча Шуванава. З 1969 па 1974 год гуляў за маскоўскае «Дынама». З-за канфлікту з кіраўніцтвам быў вымушаны сысці ў мінскае «Дынама». У 1979 годзе падчас матчу з маскоўскім «Спартаком» атрымаў сур’ёзную траўму нагі, з-за чаго быў вымушаны рана скончыць кар’еру іграка.

У 1972 годзе выклікаўся ў зборную СССР, у складзе якой на чэмпіянаце Еўропы 1972 правёў 5 матчаў і заваяваў срэбныя медалі.

Мае журналісцкую адукацыю.

Кар’ера трэнера

У 1980 годзе пачаў кар’еру трэнера. Узначальваў магілёўскі «Дняпро» (1980—1985), «Зару» з Варашылаўграда (1988—1989), херсонскі «Крышталь» (1990—1991), кіпрскі «Анагенісі» (1992—1993), алімпійскую і моладзевую зборную Сірыі па футболе (1993—1995), кувейцкі «Ярмук» (1995—1996), малдаўскі «Цілігул» (1996), мінскае «Дынама» — 1997, расійскія клубы «Жамчужына» (1998—1999), «Чарнаморац» (2000—2001), «Растсельмаш» (2001—2002).

У 2003 годзе вярнуўся ў Беларусь. Трэніраваў мінскае «Дынама» (2003), нацыянальную зборную Беларусі па футболе (2003—2005), «Дарыду» (Ждановічы) (2006—2007).

Пасля працяглага перапынку працаваў галоўным трэнерам грозненскага «Церака» (2010), старшым трэнерам «Факела», дзе складаў тандэм з Канстанцінам Сарсанія (2011). З красавіка па чэрвень 2012 года ўзначальваў «Растоў».

У сакавіку 2021 года пасля дзевяцігадовага перапынку аднавіў трэнерскую кар’еру, стаўшы галоўным трэнерам клуба «Арарат-Арменія»[3]. У чэрвені 2021 года пакінуў армянскі клуб[4].

Вядомы вострымі выказваннямі на пасляматчавых прэс-канферэнцыях.

Дасягненні

Зноскі

  1. http://www.national-football-teams.com/player/34983/Anatoliy_Baydachny.html
  2. http://eu-football.info/_player.php?id=1063
  3. Анатолий Байдачный возглавил клуб «Арарат-Армения»
  4. «Арарат-Армения» расторг контракт с Байдачным
Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ахмат Грозны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай СССР па футболе
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Трэнеры ФК Крышталь Херсон
Катэгорыя·Трэнеры ФК Растоў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Анагенісі Дэрынья
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры СССР
Катэгорыя·Трэнеры ФК Цілігул-Цірас
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 кастрычніка
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Аль-Ярмук
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Чарнаморац Новарасійск
Катэгорыя·Трэнеры моладзевай зборнай Сірыі па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Жамчужына Сочы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Зара Луганск
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Трэнеры ФК Факел Варонеж
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дарыда
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Арарат-Арменія
Катэгорыя·Асобы