У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шчамялёў. Анатоль Мяфодзьевіч Шчамялёў (нар. 13 снежня 1940, в. Некрашова, Сенненскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1971), прафесар (1996).
Скончыў у 1962 годзе БПІ. З 1962 года ў Магілёўскім тэхнічным універсітэце, у 1976—1980 гадах дэкан факультэта, у 1985—1996 гадах загадчык кафедры, у 1998—2002 гадах начальнік вучэбна-метадычнага упраўлення.
Навуковыя працы па распрацоўцы сістэм энергазберажэння гідрафікаваных мабільных машын, зніжэнні металаёмістасці машын, стварэнні роўнатрывалых канструкцый машын.