wd wp Пошук:

Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліневіч. Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч (нар. 1968, в. Сухопаль, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1992), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2008)[3].

Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе ў саўгасе «Ружанскі» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, куды быў прыняты на працу ў якасці начальніка мехатрада. У 2000 годзе ўзначаліў кіраванне калгасам імя Ленінскага камсамола, а праз два гады быў прызначаны дырэктарам ААТ «Жураўлінае» — аднаго з вядучых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці па вырошчванні збожжавых культур, рапсу і прадукцыі садаводства, вытворчасці свініны, малака, мяса буйной рагатай жывёлы[3].

З 2007 па 2011 год — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Мачулішчы“» Мінскага раёна, у 2011 годзе прызначаны першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу «Агракамбінат „Мачулішчы“»”, у склад якога ўваходзілі 23 прадпрыемствы[3].

У 2012 годзе Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч быў прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржынскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, потым займаў розныя пасады ў Пружанскім райвыканкаме.

З 5 сакавіка 2016[3] да 29 ліпеня 2019 года А. К. Ліневіч узначальваў Капыльскі раённы выканаўчы камітэт.

29 ліпеня 2019 года вызвалены ад пасады старшыні Капыльскага райвыканкама і прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласці з прысваеннем першага класа дзяржаўнага служачага[4]. Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што спыніў свой выбар на кандыдатуры Анатоля Ліневіча, таму што ён працяглы час працаваў у сельскай гаспадарцы і добра ведае гэтую сферу.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём прападобнага Серафіма Сароўскага РПЦ (2016)[5], медалём праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай I ступені Слуцкай епархіі БПЦ (2018)[6], юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі[be-tarask]» (2019)[7].

Зноскі

  1. 1 2 http://vitebsk-region.gov.by/ru/news-ru/view/pomoschnikom-prezidenta-inspektorom-po-vitebskoj-oblasti-naznachen-anatolij-linevich-18228-2019/ Праверана 26 жніўня 2019.
  2. 1 2 3 http://vitebsk-region.gov.by/ru/news-ru/view/pomoschnikom-prezidenta-inspektorom-po-vitebskoj-oblasti-naznachen-anatolij-linevich-18228-2019/
  3. 1 2 3 4 Президент Республики Беларусь Александр Лукашенко 3 марта принял ряд кадровых решений // Капыльская раённая газета «Слава працы», 11 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 29 июля 2019 г. № 281 «Об А. К. Линевиче» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь. (руск.)
  5. Сергей Лазовский. Торжество под золотым куполом // Слава працы № 83/2016 ад 29 кастрычніка 2016. (руск.)
  6. Председатель Копыльского райисполкома награждён медалю праведной Софии, княгини Слуцкой // Слуцкая епархия, 25 лістапада 2018. (руск.)
  7. Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич удостоен юбилейной профсоюзной медали // Капыльская раённая газета «Слава працы», 10 ліпеня 2019. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дырэктары саўгасаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай
Катэгорыя·Выпускнікі БДАТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Постаці беларускай сельскай гаспадаркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Старшыні калгасаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных