wd wp Пошук:

Рома Яфімавіч Айзберг

Рома Яфімавіч Айзберг (16 чэрвеня 1933, г. Арцёмаўск, Данецкая вобласць — 19 мая 2022) — беларускі савецкі геолаг. Доктар геолага-мінералагічных навук (1978), прафесар (1989). Скончыў Новачаркаскі політэхнічны інстытут у 1956. Працаваў у Туркменіі, з 1965 у Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце Упраўлення геалогіі БССР (з 1976 па 1990 гг. загадчык сектара тэктонікі).[2] З 1990 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута геалагічных навук НАН Беларусі, з 2008 г. — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі.

Намеснік старшыні Камісіі па тэктоніцы Беларусі і Прыбалтыкі Міжведамаснага тэктанічнага камітэта СССР. Асноўныя працы па методыцы тэктанічнага раянавання, класіфікацыі тыпаў тэктанічных структур, выяўленню сувязяў паміж тэктанічным развіццём структур і іх нафтагазаноснасці, па пытаннях структурна-фармацыйнага аналізу[2].

Працы

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 26 манаграфій[3].

Сярод асноўных[3]:

Узнагароды

Зноскі

  1. http://gazeta-navuka.by/images/electronic-catalog/24.05.22.pdf
  2. 1 2 3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. С. 29
  3. 1 2 3 Член-корреспондент АЙЗБЕРГ Ромма Ефимович (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бахмуце
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1933 годзе
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»