wd wp Пошук:

Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя

Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя (РIIК) — падраздзяленне БДУ.

Гісторыя

Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў створаны ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Дзяржканцэлярыяй КНР па распаўсюджванні кітайскай мовы за мяжой (Ханьбань) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам, якое было падпісана 5 ліпеня 2006 года. З гэтага дня і пачынаецца гісторыя Інстытута[1].

З 2009 года партнёрам БДУ па забеспячэнні дзейнасці і развіццi Інстытута з’яўляецца Далянскі політэхнічны універсітэт КНР.

У 2011 годзе на Сусветным форуме інстытутаў Канфуцыя РІКК БДУ быў удастоены ганаровага звання «Лепшы Інстытут Канфуцыя года».

Нарматыўна-прававой базай дзейнасці РІКК БДУ ў цяперашні час з’яўляецца Палажэнне аб Рэспубліканскім інстытуце кітаязнаўства імя Канфуцыя, зацверджанае загадам рэктара БДУ 21 лістапада 2013 года, і пагадненне аб сумесным супрацоўніцтве паміж Далянскім політэхнічным універсітэтам і Беларускім дзяржаўным універсітэтам па забеспячэнні дзейнасці і развіццi Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, падпісанае 10 снежня 2013 года.

У адпаведнасці з пагадненнямі, падпісанымі БДУ з навучальнымі ўстановамі Беларусі ва ўніверсітэтах і школах рэспублікі працуюць 3 кабінеты Канфуцыя і 6 цэнтраў вывучэння кітайскай мовы і культуры РІКК БДУ (кабінеты — у БДЭУ, Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы і ў 23 гімназіі г. Мінска, цэнтры − у 11-й гімназіі г. Мінска, 12-й сярэдняй школе г. Мінска, Смалявіцкай раённай гімназіі, сярэдняй школе № 16 г. Оршы, Баранавіцкім дзяржуніверсітэце і Воранаўскай сярэдняй школе Гродзенскай вобласці). Кабінет Канфуцыя РІКК БДУ ў Гомельскім дзяржуніверсітэце імя Ф. Скарыны ў 2017 годзе ператвораны ў самастойны Інстытут Канфуцыя.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Інстытута з’яўляюцца:

Стажыроўкі ў Кітаі

У мэтах садзейнічання распаўсюджванню кітайскай мовы і культуры за мяжой, падрыхтоўкі кваліфікаваных кітаістаў і выкладчыкаў кітайскай мовы Штаб-кватэра інстытутаў Канфуцыя (Ханьбань) кожны год вылучае стыпендыі для стажыровак і навучання замежных студэнтаў у ВНУ КНР. Праграмы стажыровак прадастаўляюць магчымасць навучання на моўных курсах у працягу месяца/паўгода/год, а таксама ў бакалаўрыяце альбо магістратуры па розных спецыяльнасцях.

Кіраўніцтва

Зноскі

  1. https://rci.bsu.by/about-ru.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 2006 годзе
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Сіналогія
2006 год у Мінску
Факультэты паводле алфавіта