wd wp Пошук:

Анатоль Іосіфавіч Ляўковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляўковіч. Анатоль Іосіфавіч Ляўковіч (нар.9 чэрвеня 1953 , в. Дуброва Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітычны дзеяч. Кандыдат філасофскіх навук.

Біяграфія

Скончыў тэатральнае аддзяленне культурна-асветніцкага вучылішча ў Магілёве (1971), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1979), аспірантуру пры БДУ.

Працаваў выкладчыкам у Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце, на кафэдры філасофіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Быў сустаршынёй Брэсцкага дэмакратычнага клуба (1987), адным з заснавальнікаў Свабоднага прафсаюзу Беларускага, удзельнік стварэння Беларускага Хельсінкскага камітэта. Адзін з заснавальнікаў БСДП (Грамада). 10 гадоў узначальваў Брэсцкую абласную арганізацыю партыі, старшыня БСДП (2005), першы намеснік старшыні і выканаўца абавязкаў старшыні (з 2007)[1].

У 2005 годзе і ў 2008—2011 гадах быў старшынёй Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У 2007—2010 гадах з’яўляўся сустаршынёй Палітсавета Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі. З мая 2012 года ўзначальвае Аргкамітэт рэспубліканскага грамадска-асветніцкага аб’яднання «Сацыял-дэмакраты за дыялог і кансалідацыю». З сакавіка 2017 года па лістапад 2021 года з’яўляўся членам Савета гуманітарна-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Садружнасць Палесся»[2][3].

Зноскі

  1. Анатоль Ляўковіч
  2. О национальной идее и белорусской государственной идеологии Архівавана 26 лістапада 2020.
  3. Важное сообщение Совета ГПОО Архівавана 6 снежня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі