wd wp Пошук:

Свабодны прафсаюз Беларускі

Запіс у працоўнай кніжцы Марыі Аліевай пра абранне старшынёй СПБ

Свабодны прафсаюз Беларускі (скар.: СПБ) — беларускі прафесійны саюз, член Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў. Асноўныя галіны, у якіх дзейнічаюць прафсаюзы СПБ — металаапрацоўка, хімічная, нафтахімічная (Бабруйск, Наваполацк, Полацк, Светлагорск) прамысловасць і энергетыка[1]

Гісторыя

Свабодны прафсаюз Беларусі быў створаны на аснове стачачных камітэтаў, якія ўзначалілі страйкавы рух рабочых у красавіку — маі 1991 года. 16-17 лістапада 1991 года прайшоў устаноўчы з’езд СПБ, а ў ліпені 1992 года прафсаюз быў афіцыйна зарэгістраваны. 21 жніўня 1995 года дзейнасць Свабоднага прафсаюза Беларусі была прыпынена за арганізацыю страйку ў Мінскім метрапалітэне[2].

6 лютага 1996 года Свабодны прафсаюз Беларусі прайшоў перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь і быў перайменаваны ў Свабодны прафсаюз Беларускі[3]. 30 ліпеня 1999 года Свабодны прафсаюз Беларускі прайшоў перарэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь[1].

У ліпені 2022 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць прафсаюза па прычыне таго, што кіраўніцтва і шэраг членаў прафсаюза прымала ўдзел у так званай дэструктыўнай дзейнасці, масавых мерапрыемствах, якія парушалі грамадскі парадак, распаўсюджвалі інфармацыйную прадукцыю эстрэмісцкага зместу[4].

Кіраўнікі

Зноскі

  1. 1 2 Незалежныя дэмакратычныя прафсаюзы Беларусі — лакаматыў сацыяльных пераўтварэнняў? // С. 13—14.
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 21 августа 1995 года № 336 «О некоторых мерах по обеспечению стабильности и правопорядка в Республике Беларусь»
  3. Свидетельство о регистрации от 06.02.1996 г. № 034
  4. По искам Генерального прокурора прекращена деятельность так называемых независимых профсоюзов(руск.) . Официальный telegram-канал Генеральной прокуратуры Беларуси (19 ліпеня 2022). Праверана 20 ліпеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·1991 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных