wd wp Пошук:

Анастасія Пятроўна Манцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манцэвіч. Анастасія Пятроўна Манцэвіч (1899, Санкт-Пецярбург, Расія — 1982, Ленінград) — савецкі навуковец-археолаг беларускага паходжання, кандыдат гістарычных навук, буйны спецыяліст у галіне Паўночнага Прычарнамор’я, скіфскай, фракійскай і антычнай культуры.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1899 годзе ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і выхадца з беларускіх сялян вёскі Іказнь, цяпер Браслаўскі раён Віцебскай вобласці, Пятра Паўлавіча Манцэвіча. Стрыечная сястра Флора Манцэвіча.

З 1924 года працавала ў Эрмітажы. Спачатку навуковым супрацоўнікам скіфскай секцыі Эліна-скіфскага аддзялення, а ў 1931 г. — у год арганізацыі Аддзела гісторыі першабытнай культуры — ўзначаліла яе.

У гады Вялікай Айчыннай вайны А. П. Манцэвіч ўдзельнічала ў эвакуацыі калекцый Эрмітажа, у 1941—1942 гг. знаходзілася ў блакадным Ленінградзе. З 1942 па 1944 г. працавала ў шпіталях Ленінградскага фронту і горада Петрапаўлаўска.

У пасляваенныя гады А. П. Манцэвіч пастаянна займалася навуковай апрацоўкай разнастайнага скіфскага матэрыялу, працягвала працу па вывучэнні скіфскіх старажытнасцяў, якія захоўваюцца ў Эрмітажы і здабытых новымі раскопкамі скіфскіх курганоў у Паўночным Прычарнамор’і.

Яна заўсёды была ў курсе новых археалагічных адкрыццяў, імгненна адгукалася на іх і прапаноўвала свае ацэнкі.[3]

Доўгі час А. П. Манцэвіч была членам Таварыства дружбы СССР — Балгарыя.

Памерла ў 1982 годзе ў Ленінградзе.

Навуковая дзейнасць

Анастасія Пятроўна Манцэвіч, кандыдат гістарычных навук, была буйным спецыялістам у галіне старажытнай гісторыі Паўночнага Прычарнамор’я, бліскучым знаўцам скіфскай, Фракійскай і антычнай культуры. Яе пяру належыць каля 70 работ, надрукаваных у розных савецкіх і замежных выданнях.

Асноўным напрамкам навуковай дзейнасці А. П. Манцэвіч быў ўсебаковы аналіз асобных катэгорый вырабаў скіфскай культуры, сусветна вядомых шэдэўраў элінаў-скіфскай тарэўтыкі, якія захоўваюцца ў Эрмітажы.

А. П. Манцэвіч былі ўласцівыя выдатнае валоданне матэрыялам, шырокая эрудыцыя, веданне і разуменне старажытных рэчаў. Выключнае значэнне ў яе навуковых даследаваннях мелі праблемы франка-скіфскіх сувязяў, узаемаўплыў варварскай і грэчаскай культур.

Яна неаднаразова прадстаўляла савецкую скіфалогію на міжнародных сімпозіумах: у Балгарыі (1962, 1976), Югаславіі (1971), Румыніі (1976), дзе яе даклады нязменна прыцягвалі вялікую ўвагу навукоўцаў.

А. П. Манцэвіч заўсёды шырока дзялілася сваімі ведамі і досведам як са спецыялістамі, так і з навукоўцамі-пачаткоўцамі.

Курган Салоха

Асаблівае месца ў творчасці А. П. Манцэвіч займаў Курган Салоха.[4]

Першая праца, прысвечаная датаванню гэтага скіфскага помніка, была апублікаваная ёй у 1945 г. і затым на працягу амаль сарака гадоў А. П. Манцэвіч пастаянна звярталася да розных матэрыялаў кургана, перш за ўсё надаючы ўвагу ўнікальным вырабам старажытных майстроў: залатому грэбеню, параднаму мячу і інш.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Анастасія Пятроўна Манцэвіч ўдзельнічала ў эвакуацыі калекцый Эрмітажа.

У пасляваенныя гады А. П. Манцэвіч працягвала сваю плённую працу па вывучэнні скіфскіх старажытнасцяў, якія захоўваюцца ў Эрмітажы і здабытых новымі раскопкамі скіфскіх курганоў у Паўночным Прычарнамор’і. Яна заўсёды была ў курсе новых археалагічных адкрыццяў, імгненна адгукалася на іх і прапаноўвала свае ацэнкі.

Значэнне прац А. П. Манцэвіч

Навуковыя інтарэсы А. П. Манцэвіч былі надзвычай шырокія. Акрамя даследавання матэрыялаў самага дарагога ёй скіфскага кургана Салоха, яе заўсёды асабліва цікавілі і былі блізкія сваёй складанасцю і дыскусійнасцю праблемы скіфа-грэчаскіх і скіфа-фракійскіх стасункаў, ўзаемапранікнення элементаў варварскага і элінскага мастацтваў.[4]

Спецыялістам-скифологам добра вядомая настойлівасць з якой А. П. Манцэвіч выяўляла элементы фракійскай культуры ў скіфскіх помніках Паўночнага Прычарнамор’я. Многія з яе «фракійскіх» атрыбуцый не ўяўляюцца скіфолагам цалкам пераканаўчымі, хоць А. П. Манцэвіч была адным з найлепшых знаўцаў скіфскіх рэчаў. Але А. П. Манцэвіч мела, несумненна, рацыю ў адным: ўзаемаўплыў скіфскага і фракійскага свету быў значна больш глыбокім, чым гэта звычайна ўяўлялася.

Знаходкі вялікай колькасці фракійскіх вырабаў у скіфскіх помніках, зробленыя украінскімі археолагамі, пацвярджаюць асноўную навуковую ідэю А. П. Манцэвіч.

Спіс апублікаваных работ[5]

1927

1931

1932

1941

1944

1945

1947

1948

1949

1950

1955

1957

1958

1959

1961

1962

1963

1964

1966

1967

1968

1969

Парадный меч из кургана Солоха // Древние фракийцы в Северном Причерноморье // МИА. № 150. М., 1969. С. 96-118.

1970

1971

1973

1974

1975

1976

1977

1979

1980

1982

1987

Зноскі

  1. 1 2 Anastasiâ Petrovna Mancevič // NUKAT — 2002.
  2. 1 2 Anastasiâ Petrovna Mancevič // MAK
  3. Пиотровский Б. Б., Смирнова Г. И. Предисловие к книге // А.П.Манцевич. Курган Солоха. — Л.: Искусство, 1987. — С. 3—4.
  4. 1 2 Курган Солоха. Публикация одной коллекции // Сайт-манаграфія гісторыі і археалогіі
  5. Список опубликованных работ Анастасии Петровны Манцевич. Составитель В. Ю. Зуев. // АСГЭ, вып. 36. СПб: 2003. С. 11-14.(недаступная спасылка)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Археолагі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Выпускнікі СПбДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Археолагі СССР